Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Петрыкаўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
4 мая 2023

Выбарчыя акругі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў будуць сфарміраваны да 1 лістапада

Старшыня ЦВК Ігар Карпенка расказаў журналістам аб падрыхтоўцы да Адзінага дня галасавання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы цяпер рыхтуем метадычныя рэкамендацыі для тэрытарыяльных і акруговых выбарчых камісій, для ўчастковых выбарчых камісій. Выпрацоўваем алгарытмы ўзаемадзеяння з іншымі дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі ў рамках рэалізацыі заканадаўчых пазіцый, выкладзеных у Выбарчым кодэксе. Напрыклад, забеспячэнне бяспекі ў час работы камісій, атрыманне той ці іншай неабходнай інфармацыі пры складанні спісаў выбаршчыкаў і іншыя пытанні", - расказаў Ігар Карпенка.

Паводле яго слоў, цяпер ідзе планавая работа. "У актыўную фазу мы ўступаем недзе ў канцы лета і пачнём ужо да 1 верасня вызначаць колькасць акруг па мясцовых Саветах. Затым да 1 кастрычніка ўстановім колькасць акруг па выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў і да 1 лістапада сфарміруем акругі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў", - дадаў кіраўнік ЦВК.

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Да спіса навін