Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Петрыкаўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
20 студзеня 2020

Тыдзень навукі праходзіць у Беларусі



20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі праводзіць Тыдзень навукі з 20 па 25 студзеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАН.
Усе жадаючыя могуць бясплатна наведаць Музей гісторыі НАН, азнаёміцца з унікальнымі экспанатамі археалагічнай экспазіцыі Інстытута гісторыі НАН і Музея старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры. "У гэтыя дні раскрыюць дзверы навуковыя ўстановы Нацыянальнай акадэміі навук. Для правядзення групавых экскурсій неабходна накіраваць заяўку. Вядомыя вучоныя і маладыя даследчыкі сустрэнуцца з навучэнцамі, выступяць у школах, сярэдніх і вышэйшых навучальных установах з навукова-папулярнымі лекцыямі", - адзначылі ў прэс-службе.
Музей гісторыі НАН з'яўляецца ў тым ліку культурна-асветнай установай. На плошчы каля 250 кв. м размешчана больш як 3,5 тыс. экспанатаў, якія адлюстроўваюць гісторыю станаўлення і развіцця навукі ў Беларусі, стварэнне і развіццё навуковых напрамкаў, дзейнасць і выдатныя дасягненні вучоных, навуковых падраздзяленняў і інстытутаў краіны, станаўленне акадэмічных навуковых школ у галіне прыродазнаўчых, тэхнічных, медыцынскіх і гуманітарных навук, міжнародныя навуковыя сувязі, пытанні дзяржаўнага кіравання навукай.
Дзень беларускай навукі адзначаецца ў апошнюю нядзелю студзеня.-0-

Да спіса навін