Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Петрыкаўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
4 лістапада 2019

Міністэрства аховы здароўя: экспарт медпаслуг у 2019 годзе перасягне $46 млн

4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У 2019 годзе экспарт медыцынскіх паслуг перасягне $46 млн. Аб гэтым 3 лістапада ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" расказаў начальнік упраўлення прадпрымальніцкай дзейнасці, цэнаўтварэння і дзяржаўнай маёмасці Міністэрства аховы здароўя Беларусі Дзмітрый Калістратаў, паведамляе БЕЛТА.

 

Экспарт медпаслуг Беларусь нарошчвае штогод. У 2018-м экспарт медпаслуг склаў больш за $43 млн. "У 2019 годзе мы ўжо чакаем звыш $46 млн зарабіць на гэтым напрамку экспартнай дзейнасці", - адзначыў Дзмітрый Калістратаў.

 

Часцей за ўсё іншаземцы звяртаюцца да паслуг беларускіх анколагаў, траўматолагаў, артапедаў, кардыёлагаў, стаматолагаў і касметолагаў.

 

"Аналіз з 2010 года паказвае, што кожны год сярэдні чэк на аднаго замежнага пацыента расце. Калі ў 2010 годзе ў нас быў чэк каля $85, то на сёння ўжо большы за $300", - дадаў Дзмітрый Калістратаў.-0-

Да спіса навін