Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Петрыкаўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
31 ліпеня 2019

Тры этапы галоўнай кампаніі

Усё менш часу застаецца да пачатку перапісу насельніцтва, які пройдзе ў краіне з 4 па 30 кастрычніка. Як паведамілі ў аддзеле статыстыкі Петрыкаўскага раёна, на сёння зроблена падрыхтоўчая работа па перапісным раянаванні, што праводзілася на падставе атрыманага ў электронным выглядзе картаграфічнага матэрыялу.

У выніку на Петрыкаўшчыне сфарміраваны два перапісныя ўчасткі: гарадскі і сельскі.

У гарадскі ўваходзіць горад Петрыкаў і гарпасёлак Капаткевічы. У сельскі перапісны ўчастак уваходзяць усе сельскія населеныя пункты. У сваю чаргу перапісныя ўчасткі падзяляюцца на падліковыя ўчасткі. На Петрыкаўшчыне сфарміравана іх 35: у Петрыкаве – 11, у Капаткевічах – 3, на вёсках – 21 падліковы ўчастак. Такая ж колькасць перапісчыкаў патрабуецца для правядзення перапісу насельніцтва. Дарэчы, работа па падборы часовага перапіснога персаналу ўжо актыўна вядзецца і павінна быць завершана да 1 верасня.

Крыху спынімся на арганізацыйных момантах правядзення перапісу. Праходзіць ён будзе ў тры этапы. Так, з 4 па 18 кастрычніка праводзіцца перапіс на стацыянарных участках і ў сетцы інтэрнэт – насельніцтву прадастаўляецца магчымасць самастойна запоўніць перапісныя лісты праз спецыялізаванае праграмнае забеспячэнне ў інтэрнэце альбо завітаць на стацыянарны ўчастак.

Стацыянарны перапісны ўчастак – гэта памяшканне, дзе перапісчыкі праводзяць вуснае апытанне рэспандэнтаў, якія вырашылі прайсці яго па-за месцам жыхарства. У нас будуць дзейнічаць два такія стацыянарныя ўчасткі – у Петрыкаве і Капаткевічах.

З 19 па 20 кастрычніка працягнецца апытанне на стацыянарных участках і адначасова будзе праводзіцца актуалізацыя спісу адрасоў, неабходных перапісчыкам для правядзення апытання – са спісу адрасоў выдаляюцца тыя, па якіх насельніцтва перапісалася самастойна праз інтэрнэт альбо на стацыянарных перапісных участках.

З 21 па 30 кастрычніка перапісчыкі правядуць апытанне насельніцтва па месцы жыхарства: наведаюць адрасы, па якіх людзі не перапісаліся.

Згадзіцеся, што перапіс праз інтэрнэт мае шэраг пераваг у параўнанні з астатнімі варыянтамі. Па-першае, запоўніць перапісныя лісты можна ў любы зручны для чалавека час і з любога ўстройства (стацыянарны камп'ютар, наўтбук, планшэт альбо мабільны тэлефон), у якіх ёсць выхад у інтэрнэт. Па-другое, персанальныя дадзеныя ўносяцца ў анкеты непасрэдна самім чалавекам і нікому не паведамляюцца. Ну і скарачаецца час праходжання апытання.

Чым больш грамадзян перапішацца ў інтэрнэце альбо на стацыянарных участках, тым менш будзе нагрузка на перапісчыкаў. Давайце разам актыўна прымем удзел у гэтай важнай для краіны кампаніі і зробім палёгку перапісчыкам.

І. АЛЯКСАНДРАВА

Да спіса навін