Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Петрыкаўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
11 верасня 2019

Сустрэча напярэдадні выбараў

Рэспубліканская грамадская арганізацыя “Белая Русь” моцна замацавала свае пазіцыі ў нашым грамадстве правядзеннем шматлікіх акцый, прадстаўніцтвам і ўдзелам у многіх важных мерапрыемствах. Адно з іх – выбарчыя кампаніі.
Напрыканцы жніўня старшыня Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына сустрэлася з кіраўніком грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Генадзем Давыдзька і актывам арганізацыі. Тэмай гутаркі стала роля грамадскіх аб’яднанняў у выбарчай сістэме Беларусі і прадстаўніцтва “Белай Русі” і яе членаў у правядзенні выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. Пра гэта паведаміла старшыня раённага аб’яднання РГА “Белая Русь” Антаніна Бруяка, якая была запрошана на сустрэчу ў саставе дэлегацыі Гомельскай вобласці.
– “Белая Русь” атрымала высокія адзнакі кампетэнтнасці і актыўнасці, станоўча зарэкамендавала сябе на выбарах, якія праходзілі ў папярэднія гады, – расказала Антаніна Бруяка.
 – Дысцыплінаванасць, дасведчанасць у выбарчым заканадаўстве і ўменне працаваць з людзьмі – гэта тыя якасці, якія даюць нашым членам “пуцёўку” ў састаў выбарчых камісіій або на выбарчыя ўчасткі ў якасці назіральнікаў. Побач з міжнароднымі назіральнікамі павінны працаваць людзі, якія маюць трывалую грамадзянскую пазіцыю, арыентуюцца ў сацыяльна-эканамічных пазіцыях нашай дзяржавы.
Лідзія Ярмошына расказала пра асаблівасці цяперашняй выбарчай кампаніі, яе асноўных этапах. Таксама на пашыраным пасяджэнні Рэспубліканскага савета “Белай Русі” абмеркавалі ўдзел грамадскіх арганізацый у выбарах.
Генадзь Давыдзька пазначыў, што ў выбарчай гонцы прымуць удзел каля 80 прадстаўнікоў аб’яднання. Падкрэсліў важнасць таго, каб у “парламент прайшлі дастойныя людзі, якія будуць працаваць на карысць дзяржавы”.
Алена БРУЦКАЯ

Да спіса навін