Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Петрыкаўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
15 верасня 2023

Сучасны погляд на дзіцячы спорт

Днямі карэспандэнт раёнкі прысутнічаў на дыялогавай пляцоўцы «Актуальныя пытанні спартыўнай падрыхтоўкі», што пра-водзілася сярод трэнераў-выкладчыкаў “ДЮСШ Петрыкаўскага раёна”. Сярод удзельнікаў мерапрыемства былі спартыўныя настаўнікі, чые дасягненні могуць служыць візітоўкай не толькі іх трэнерскіх здольнасцяў, але і спартыўнай Петрыкаўшчыны ўвогуле. Тым больш было цікава паслухаць людзей, якія прысвяцілі сябе дзіцячаму спартыўнаму выхаванню і ведаюць задачы і пытанні галіны ў дробязях.

– Вядома, што не ўсе дзеці могуць быць дапушчаныя да заняткаў у спартыўнай школе па стане здароўя. Часцяком, пры выяўленні супрацьпаказанняў, медыкі афармляюць адпаведную даведку і дзіця вызначаецца для заняткаў фізічнай культурай у падрыхтоўчую групу. Але існуюць выпадкі, так бы мовіць, “памежных сітуацый”, якія станоўча вырашыць дапаможа паглыблены медыцынскі агляд. Зрабіць яго можна бясплатна ў Гомельскім абласным дыспансеры спартыўнай медыцыны. Ужо ёсць прыклады, калі пасля паглыбленага даследавання дзеці атрымлівалі медыцынскі дазвол і станавіліся выхаванцамі спартыўных школ Гомельшчыны, – засяродзіла ўвагу дырэктар ДЮСШ Валянціна Урбанчык.

Больш падрабязна http://petrikov.by/suchasny-poglyad-na-dz-tsyachy-sport/

Да спіса навін