1 чэрвеня 2023
Прыпыніцеся на хвілінку, калі ласка

Звонку мерапрыемства здавалася простым і непрацяглым, але на справе,
дабрацца да палёў, дзе працуюць аграрыі аказалася куды больш складана.
Узлесак, поле, грунтавая дарога – жывапісныя куточкі мясцовасці, дзе
шчыруюць механізатары.
На землях КСУП “Запаветы Ільіча” прыступіў да касьбы траў Дзмітрый
Гарошка, пра якога мы неаднаразова пісалі на працягу некалькіх год. Так
і сёлета малады механізатар стаў першым на дыскаванні глебы, што
скончылася неўзабаве. Дзмітрый Аляксандравіч паказаў лепшы вынік на
Петрыкаўшчыне – 1628 гектараў. Доўга прамаруджваць не выпадала,
атрымаўшы падарунак і падзякаваўшы прафсаюзнаму лідару Алене Галені за
віншаванні, спецыяліст тэрмінова накіраваўся да свайго магутнага
трактара, бо нездарма кажуць у гэтую пару: дзень год корміць.
Больш падрабязна http://petrikov.by/prypyn-tsesya-na-hv-l-nku-kal-laska/