Памяць пра мінулае і стварэнне сучаснасці – формула будучыні

Дыялогавая пляцоўка “Патрыятызм у свядомасці сучаснай моладзі. Дзед Талаш – сімвал беларускага патрыятызму” прайшла напярэдадні Дня народнага адзінства ў музеі-сядзібе легендарнага Дзеда Талаша. Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі са спікерамі важныя тэмы патрыятызму, нацыянальнай ідэі, гістарычнай праўды і згуртаванасці грамадства.
Ініцыятарам мерапрыемства выступіў аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Удзельнікі – вучні гарадскіх школ, гімназіі, працуючая моладзь, яно і зразумела: менавіта ім будаваць моцную, незалежную і квітнеючую краіну. Невыпадковым было і месца правядзення сустрэчы: дзед Талаш – асоба, ушанаваная яшчэ пры жыцці. “Якуб Колас, які быў асабіста знаёмы з палескім волатам, у сваёй аповесці “Дрыгва” выкарыстаў толькі невялікі эпізод з біяграфіі партызана часоў польскай акупацыі. У той перыяд 75-гадовы Талаш арганізаваў атрад з трохсот чалавек і праводзіў баявыя аперацыі па знішчэнні белапалякаў”, – пазначыла ў час сустрэчы спікер дыялогавай пляцоўкі – старшы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі нацыянальнага героя Дзеда Талаша і партызанскага руху Петрыкаўшчыны Надзея Муратшына. Атрымаўся жывы, канструктыўны дыялог па ключавых тэмах дыскусіі. Многа гаварылі пра мінулае, сучаснасць і перспектыўную будучыню Беларусі.
Больш падрабязна http://petrikov.by/pamyats-pra-m-nulae-stvarenne-suchasnasts-formula-buduchyn/