З ліпеня па жнівень, напярэдадні новага навучальнага года, праходзіла традыцыйная ў нашым раёне рэспубліканская акцыя. Па інфармацыі, атрыманай у сацыяльна-педагагічным цэнтры, сёлета ўдзел у ёй прынялі 33 арганізацыі і прадпрыемствы Петрыкаўшчыны. Сярод самых актыўных удзельнікаў можна адзначыць нацыянальны парк “Прыпяцкі”, які другі год запар “збірае” па 2 партфелі. Сёлета, дарэчы, да акцыі далучылася Натарыяльная кантора Петрыкаўскага раёна.
У рамках мерапрыемства была аказана дапамога дзецям, якія маюць патрэбу ў матэрыяльнай дапамозе з боку дзяржавы. Набыцце партфеля з усімі неабходнымі школьнымі прыладамі з’яўляецца істотнай падтрымкай для іх сем’яў.
Старшыня райвыканкама Аляксандр Наўныка асабіста падтрымаў дабрачынную ініцыятыву: на жнівеньскай нарадзе педагогаў ён урачыста ўручыў партфель першакласніцы з гімназіі горада Петрыкава Вераніке Целеш.