• Площадь городаПлощадь города
  • РайисполкомРайисполком
  • Агрогородок ЛясковичиАгрогородок Лясковичи
  • Улицы городаУлицы города
  • Памятник Н.П.ЧалогоПамятник Н.П.Чалого
  • Улицы городаУлицы города
Главная -  Новости -  Новости района

Ветэранская арганізацыя адзначыла 30-годдзе

03.03.2017
У мінулую сераду ў Петрыкаве прайшоў урачысты сход, прысвечаны 30-годдзю з часу ўтварэння ветэранскай арганізацыі.

Прадстаўнікі раённага савета і першасных арганізацый ветэранаў, раённай улады і грамадскіх аб’яднанняў сабраліся ў раённым Доме культуры, каб ушанаваць паважаных ветэранаў з гэтай значнай вехай у гісторыі аб’яднання.

Намеснік старшыні райвыканкама Дзяніс Хулуп павіншаваў раённую ветэранскую суполку з юбілеем і ўручыў Ганаровыя граматы прадстаўнікам арганізацыі.

У сваім выступленні старшыня райсавета ветэранаў Міхаіл Сойма адзначыў гістарычны шлях ветэранскай арганізацыі з часу ўтварэння да цяперашніх дзён, узгадаў імёны былых кіраўнікоў і актывістаў аб’яднання, адзначыў граматамі ўклад у развіццё ветэранскага руху сваіх калег. Так, напрыклад, Граматай абласнога савета ветэранаў узнагароджаны кіраўнік першаснай аранізацыі ветэранаў Галубіцкага сельскага Савета Міхаіл Цвірко.

Членаў ветэранскай арганізацыі прыйшлі павіншаваць з нагоды свята кіраўнікі і прадстаўнікі раённых служб і арганізацый, таксама адзначыўшы актывістаў граматамі і лістамі падзякі.

А мясцовыя артысты парадавалі ўдзельнікаў мерапрыемства сваімі талентамі.

“Петрыкаўскія навіны”