• Памятник Н.П.ЧалогоПамятник Н.П.Чалого
  • РайисполкомРайисполком
  • Площадь городаПлощадь города
  • Улицы городаУлицы города
  • Улицы городаУлицы города
  • Агрогородок ЛясковичиАгрогородок Лясковичи
Главная -  Новости -  Новости района

Ва ўзмоцненым рэжыме

02.08.2017
На Петрыкаўшчыне працягваецца ўзмоцненая работа аглядавых камісій. Звязана гэта з недастатковымі тэмпамі праверкі ўсіх домаўладанняў грамадзян. Таму адбылася змена графіка работы аглядавых камісій з аднаго раза ў два тыдні на штодзённую работу. Дзякуючы гэтаму, за два тыдні колькасць правераных домаўладанняў грамадзян вырасла з 3973 да 5288. Але не ўся работа была накіравана на першасную праверку. Так былі абследаваны паўторна ўсе домаўладанні, дзе раней былі выяўлены парушэнні, з мэтай праверкі іх ухілення.

Усяго з пачатку года была выяўлена 177 фактаў, што ствараюць небяспеку жыццядзейнасці. З іх 161 факт ухілены. На жаль, пры першаснай праверцы домаўладанняў члены аглядавых камісій выяўляюць новыя парушэнні. Так, нядаўна пры рабоце аглядавай камісіі ў вёсках Макарычы, Свабода і Аголіцкая Рудня ў розных домаўладаннях быў выяўлены шэраг парушэнняў: адсутнічаюць перадтопачныя лісты, у аўтаномных пажарных апавяшчальніках няма элементаў сілкавання, у корпусах печаў часцяком сустракаюцца шчыліны. Трапляюць і домаўладанні, дзе члены аглядавых камісій назіраюць поўную антысанітарыю: раскіданыя рэчы, шмат пустых бутэлек, недакуркі і смецце. Такім гаспадарам устанаўліваецца мінімальны тэрмін для ўхілення ўсіх парушэнняў. І па сканчэнні тэрміну аглядавая камісія зноў наведаецца ў гэтыя домаўладанні для правядзення паўторнай праверкі.

М. МІРОНАЎ