• Улицы городаУлицы города
  • Улицы городаУлицы города
  • Площадь городаПлощадь города
  • РайисполкомРайисполком
  • Агрогородок ЛясковичиАгрогородок Лясковичи
  • Памятник Н.П.ЧалогоПамятник Н.П.Чалого
Главная -  Новости -  Новости района

Увага дрэваапрацоўцы

22.01.2018

На мінулым тыдні мабільная група райвыканкама наведала два аб’екты дрэваапрацоўкі ў нашым раёне: цэх ПВУП “Алімп і К” у Галубіцы і ААТ “АРД Паслугі плюс”, размешчанага на арандаваных плошчах ПМК-4 ААТ “Гомельсаўгасбуд” у Петрыкаве.

Сярод агульных для абодвух прадпрыемстваў заўваг названы нядобраўпарадкаванасць тэрыторыі, адсутнасць на асвятляльных прыборах ахоўнай арматуры, няправільнае карыстанне электрападаўжальнікамі і іншымі электрычнымі правадамі.

На прадпрыемстве ў Галубіцы не выконваюцца патрабаванні ўкладкі леса- і піламатэрыялаў, балоны пад ціскам захоўваюцца ў неналежным месцы, няма вызначанага месца для захавання выкарыстаных шын і металалому. Што тычыцца ўмоў працы, то тут няма месца для курэння працаўнікоў, адсутнічаюць пакоі адпачынку і гардэробы, а санітарна-бытавых пакояў недастаткова. Аптэчкі неўкамплектаваны, эксплуатуецца няспраўная печ, а алкатэстар не прайшоў праверку.

У ААТ “АРД Паслугі плюс” алкатэстара ўвогуле няма. Працаўнікі не забяспечаны спецадзеннем і сродкамі індывідуальнай абароны. З бытавымі пакоямі праблем амаль няма, акрамя іх санітарнага стану і выкарыстання самаробных абагравальнікаў. Месца для курэння тут абсталявана, але, відаць, не выкарыстоўваецца, бо недакуркі валяюцца па ўсёй тэрыторыі. Пры рамонце тэхнікі не выкарыстоўваюцца металічныя падстаўкі, замест іх – драўляныя калодкі.
У парушэнне правілаў пажарнай бяспекі кацельня завалена абрэзкамі драўніны. Пры гэтым пажарныя шчыты – пустыя. Не абазначаны і пажарны вадаём, што знаходзіцца на тэрыторыі прадпрыемства. Спынены членамі мабільнай групы трактарыст на замацаванай за ім тэхніцы не змог паказаць патрэбныя дакументы на трактар і пуцявы ліст з допускам да кіравання. Габарытных указальнікаў няма ні на ўездзе на тэрыторыю, ні на варотах у цэхах.

Алена БРУЦКАЯ