• РайисполкомРайисполком
  • Улицы городаУлицы города
  • Агрогородок ЛясковичиАгрогородок Лясковичи
  • Площадь городаПлощадь города
  • Улицы городаУлицы города
  • Памятник Н.П.ЧалогоПамятник Н.П.Чалого
Главная -  Новости -  Новости района

У суботу 15 верасня на Петрыкаўшчыне пачынаецца сезон кірмашоў. Запрашаюць Петрыкаў і Капаткевічы

14.09.2018

15 верасня ў Петрыкаве і Капаткевічах адбудуцца сельскагаспадарчыя кірмашы. Гэта прадугледжана распараджэннем райвыканкама.

Як чакаецца, на кірмашах прадставяць сваю прадукцыю сельскагаспадарчыя і прамысловыя прадпрыемствы, фермерскія гаспадаркі, установы гандлю і грамадскага харчавання, а таксама іншыя арганізацыі, якія выпускаюць тавары народнага спажывання.

У Петрыкаве, на пляцоўцы паміж крамамі “Меркурый” і “Тавары для дома” на вуліцы Базарнай, кірмашы будуць праходзіць штосуботу: 15, 22 і 29 верасня, 6, 13, 20 і 27 кастрычніка, а ў Капаткевічах – 15 верасня, 6 і 27 кастрычніка.

Пачатак кірмашоў – у 9 гадзін.

У. ЕСІПАЎ