• Улицы городаУлицы города
  • Агрогородок ЛясковичиАгрогородок Лясковичи
  • РайисполкомРайисполком
  • Улицы городаУлицы города
  • Памятник Н.П.ЧалогоПамятник Н.П.Чалого
  • Площадь городаПлощадь города
Главная -  Новости -  Новости района

У гонар герояў.

04.08.2017
Бліз Галубіцы, на павароце да Славінска, была ўрачыста адкрыта інфармацыйная дошка “У памяць дыслакацыі манеўровай базы Дняпроўскай і Пінскай ваенных флатылій у 1931—1941 гадах”. На мерапрыемстве прысутнічалі кіраўнікі і члены ветэранскай арганізацыі раёна, раённых арганізацый саюза афіцэраў, Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане, прадстаўнікі мясцовай і раённай улады.

Тут жа, каля памятнага камня, усталявана і схема размяшчэння манеўровай базы ў вёсцы Дарашэвічы.

У час урачыстасці была аддадзена даніна памяці гераічным воінам-рачнікам, што вызвалялі Петрыкаўшчыну. Добрым словам згадалі і мясцовага краязнаўцу Пятра Галоту (светлая яму памяць), дзякуючы каму нашы землякі пазнаёміліся з гісторыяй Пінскай і Дняпроўскай ваенных флатылій.

Па завяршэнні мерапрыемства да памятнага камня прысутныя ўсклалі вянкі і кветкі.