• Улицы городаУлицы города
  • Улицы городаУлицы города
  • Агрогородок ЛясковичиАгрогородок Лясковичи
  • Площадь городаПлощадь города
  • РайисполкомРайисполком
  • Памятник Н.П.ЧалогоПамятник Н.П.Чалого
Главная -  Новости -  Новости района

Трагедыі, якіх магло б не быць

28.07.2017

За 6 месяцаў 2017 года з-за няшчасных выпадкаў на Гомельшчыне загінулі 11 дзяцей.

Трагедыі адбыліся ў Добрушскім (3), Кармянскім (1), Петрыкаўскім (2), Рэчыцкім раёнах (1) і ў Гомелі (4).

Смерць непаўналетніх адбылася ў выніку механічнай асфіксіі (самазабойствы) – 2 выпадкі, траўмы галавы, цела – 2, атручвання вокісам вугляроду – 1, тэрмічнага апёку – 2, агульнага пераахалоджвання – 1, механічнай асфіксіі (іншыя) – 3.
За гэты час у лячэбныя ўстановы ў сувязі з атрыманнем траўм, атручваннем і іншымі наступствамі знешніх прычын звярнуліся 10423 дзіцяці. За аналагічны перыяд мінулага года гэта лічба складала 9265.
У структуры траўм па месцы ўзнікнення перавагу складаюць бытавыя – 6049 (58%), затым вулічныя – 3228 (31%).

Найбольш трагедый адбылося ў чэрвені-ліпені. За гэты час загінулі 6 дзяцей. Так, у выніку дарожна-транспартных здарэнняў загінулі 2 дзіцяці, з-за траўмы галавы, цела – 2, механічнай асфіксіі – 1, паражэння электратокам – 1.
Так, 14 ліпеня ў 21.50 у Гомелі быў знойдзены без прыкмет жыцця пакінуты без нагляду 10-месячны В.

15 ліпеня ў 14.50, гуляючы ў двары дома (Буда-Кашалёўскі раён), непаўналетні ўлез па вяроўцы, што засталася пасля дэмантажу хлява, на слуп цагельнай кладкі, які перакуліўся і смяротна траўміраваў дзіця.
16 ліпеня ў 15.07 у АУС Жлобінскага райвыканкама паступіла паведамленне, што паблізу станцыі Жлобін-Падольскі на 5 кіламетры паміж апорамі кантактнай сеткі знойдзены труп невядомага непаўналетняга з цялеснымі пашкоджанямі, характэрнымі пры паражэнні электрычным токам высокага напружання.

За ўказаны перыяд у вобласці па месцы жыхарства на вуліцах адбыліся 33 няшчасныя выпадкі з удзелам дзяцей. Падлеткамі здзейснены таксама 4 парасуіцыды, у адносінах 6 дзяцей прыменены супрацьпраўныя дзеянні.
Дзеці не заўсёды правільна ацэньваюць узровень небяспекі той альбо іншай забавы.

Навучыць дзіця быць асцярожным, не рызыкаваць сваім здароўем і жыццём, не дапускаць небяспечных для сябе сітуацый – гэта задача, абавязак і адказнасць дарослага чалавека.
Бацькі не задумваюцца, што, пакідаючы дзіця нават на непрацяглы час, яны рызыкуюць іх жыццямі.

Дзеючым заканадаўствам прадугледжаны меры адказнасці асоб, якія заведама пакінулі без дапамогі дзіця, што апынулася ў сітуацыі, складаючай небяспеку для яго здароўя ці жыцця, не маючага магчымасць самастойна справіцца з сітуацыяй па розных прычынах, у тым ліку, і з-за ўзросту.

Зразумела, ніхто з бацькоў не жадае зла свайму дзіцяці. У большасці сваёй – гэта звычайная чалавечая неахайнасць. Шкада, што мы вучымся на сваіх памылках. Разуменне і ўсведамленне глыбіні трагедыі прыходзіць да бацькоў толькі пасля таго, калі ўжо нічога назад не вернеш.

Паважаныя дарослыя! Кантралюйце паводзіны дзяцей на вадаёмах, дарогах, дома! Не пакідайце іх без нагляду! Навучайце правілам бяспечных паводзін!

Каб пазбегнуць гібелі дзяцей, камісія па справах непаўналетніх Гомельскага аблвыканкама, пракуратура Гомельскай вобласці звяртаюцца з заклікам быць асабліва ўважлівымі і адказнымі за жыццё ўласных і чужых дзяцей! Памятайце: чужых дзяцей не існуе, жыццё іх залежыць ад нас!

Да таго, нагадаем нумары тэлефонаў экстранных служб, “гарачых” ліній: МНС –101,112; міліцыі – 102; хуткай медыцынскай дапамогі – 103. Тэлефон даверу Гомельскага гарадскога цэнтра сацыяльнага абслугоўвання сям’і і дзяцей – 170. Тэлефон даверу ўстановы “Гомельская абласная клінічная псіхіятрычная бальніца” – 8-0232-31-51-61. Агульнанацыянальны тэлефон псіхалагічнай дапамогі непаўналетнім 8-801-199-16-11.

“Петрыкаўскія навіны” па інфармацыі ўпраўлення ідэалагічнай работы,
культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама.

Правілы захавання жыцця

Што рабіць, каб засцерагчы ад небяспекі дзіця?
Не пакідайце малалетніх дзяцей без нагляду нават на некалькі хвілін.
Дзіцяці 4-5 гадоў трэба патлумачыць, што залазіць на падаконнік нельга.
Не вучыце дзіця падстаўляць нешта пад ногі, каб зазірнуць у акно. Так яно можа моцна высунуцца вонку і выпасці з акна.

Не паказвайце дзіцяці, як адкрываецца акно. Чым пазней яно навучыцца рабіць гэта самастойна, тым больш бяспечным будзе яго знаходжанне ў кватэры. Для праветрывання адкрывайце акно не больш, чым на 10 сантыетраў. У продажы ёсць абмежавальнікі адкрывання вокнаў.

Дзеля бяспекі дзяцей трэба здымаць ручкі са шклопакетаў, каб дзіця не змагло самастойна адкрыць акно, а таксама абавязкова выкарыстоўваць закрываючыя прыстасаванні.

Адсуньце мэблю ад акна, гэта дапаможа прадухіліць пападанне дзіцяці на падаконнік.

Што ніколі нельга рабіць у адно-сінах маленькіх дзяцей?
Ніколі не пакідайце дзіця адно дома, у ваннай, у аўтамабілі, на ложку ці крэсле, нават калі дзіця спіць. І не пакідайце яго адзін на адзін з дамашнімі жывёламі.

Наталля ХОДЗЬКА,
намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх.