• Памятник Н.П.ЧалогоПамятник Н.П.Чалого
  • Улицы городаУлицы города
  • Площадь городаПлощадь города
  • Агрогородок ЛясковичиАгрогородок Лясковичи
  • Улицы городаУлицы города
  • РайисполкомРайисполком
Главная -  Новости -  Новости района

Талент не мае межаў

11.05.2017

На базе Калінкавіцкага цэнтра культуры і вольнага часу адбыўся І рэгіянальны праваслаўны фестываль духоўнай, народнай і ваенна-патрыятычнай песні “Палескі Вялiкдзень”.

Фестываль прайшоў па блаславенні епіскапа Тураўскага і Мазырскага Леаніда з мэтай духоўнага яднання і папулярызацыі духоўна-маральнай спадчыны і сучаснай творчасці ў галіне пеўчай праваслаўнай культуры. У ім прынялі ўдзел 16 харавых калектываў з Мазыра, Калінкавічаў, Лельчыцаў, Петрыкава, Капаткевічаў і іншых населеных пунктаў, якія ўваходзяць у кананічную тэрыторыю Тураўскай епархіі.

Прыемна адзначыць, што першае месца сярод дзіцячых вакальных ансамбляў заняў калектыў “Зорачкі” Капаткевіцкай школы мастацтваў. Другое месца прысудзілі вакальнаму трыа Навасёлкаўскай школы мастацтваў. Дыплом і падарунак за першае месца сярод царкоўных хораў ігумен Аўксенцій (Абражэй) уручыў хору пад кіраўніцтвам рэгента Алены Немеш храма Свяціцеля Мікалая Цудатворцы горада Петрыкава.
Усяго ўдзельнікам было ўручана 59 дыпломаў і 110 лістоў падзякі.

Арганізатары конкурсу падзякавалі ўдзельнікам за выдатнае выкананне музычных твораў і ўручылі ўсім пераможцам дыпломы Тураўскай епархіі і падарункі.

“Петрыкаўскія навіны”