Супрацоўнікі Петрыкаўскага аддзялення дэпартамента аховы МУС сустрэліся з вучнямі петрыкаўскіх школ
17.04.2017
Супрацоўнікі Петрыкаўскага аддзялення дэпартамента аховы МУС на мінулым тыдні сустрэліся з вучнямі петрыкаўскіх школ з мэтай папулярызацыі службы органаў унутраных спраў.
Паказальнае выступленне супрацоўніка кіналагічнай службы Уладзіслава Жывулы з яго чацвераногім памочнікам па мянушцы Ордар наглядна прадэманстравала магчымасці ў раскрыцці злачынстваў і затрыманні зламыснікаў.
Спачатку была дэманстрацыя агульнага курсу дрэсіроўкі і высокага ўзроўню паслушэнства, а пазней самае відовішчнае – захоп злачынцы.
– Ордара трэнірую ўжо два гады, сабака жыве разам са мной. Безумоўна, прымае ўдзел у аператыўна-вышуковай службе раёна”, – распавёў Уладзіслаў.
Мяркуючы па здзіўленых воклічах дзяцей, выступ сабакі ім спадабаўся. Ці абяруць яны прафесію кінолага – пакажа час.
“Петрыкаўскія навіны”