• РайисполкомРайисполком
  • Агрогородок ЛясковичиАгрогородок Лясковичи
  • Памятник Н.П.ЧалогоПамятник Н.П.Чалого
  • Улицы городаУлицы города
  • Улицы городаУлицы города
  • Площадь городаПлощадь города
Главная -  Новости -  Новости района

Сто гадоў побач з падлеткамі

27.02.2018

21 студзеня ў актавай зале гімназіі адбылася ўрачыстасць, прымеркаваная да 100-годдзя з часу ўтварэння камісій па справах непаўналетніх. На мерапрыемства былі запрошаны кіраўнікі сацыяльных структур раёна, старшыні сельвыканкамаў, дырэктары ўстаноў адукацыі і прадстаўнікі сацыяльна-педагагічных службаў гэтых устаноў.

Пра вынікі працы па папярэджанні правапарушэнняў і злачынстваў сярод непаўналетніх, работы па рэалізацыі Дэкрэта № 18 удзельнікам мерапрыемства расказаў першы намеснік старшыні райвыканкама Мікалай Місюра. Узгадаў тых, хто ў апошнія дзесяцігоддзі сваёй добрасумленнай працай павышаў аўтарытэт камісіі па справах непаўналетніх: Валянцін Рабушок, Віталь Пілер, Леанід Валатоўскі, Дзяніс Хулуп, Тамара Бараноўская, Марыя Тарабей, Уладзімір Фесенка, Алена Гапонава і многія іншыя.

Сёння дастаткова прывесці некалькі лічбаў, якія сведчаць пра выніковасць працы камісіі і ўсіх суб’ектаў прафілактыкі. За апошнія 10 гадоў у тры разы паменшылася колькасць злачынстваў, здзейсненых непаўналетнімі, а колькасць іх гібелі ад знешніх прычын паменшылася ўдвая.

Сярод удзельнікаў мерапрыемства было многа ганараваных за сваю шматгадовую добрасумленную працу па папярэджанні безнагляднасці і правапарушэнняў сярод непаўналетніх, абароне правоў і законных інтарэсаў дзяцей. Падзяка камісіі па справах непаўналетніх аблвыканкама і Ганаровая грамата райвыканкама былі ўручаны намесніку старшыні КСН райвыканкама Наталлі Ходзька. Ганаровыя Граматы і Лісты падзякі раённага выканаўчага камітэта і Савета дэпутатаў атрымалі галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Алена Гапонава, старшыні Капаткевіцкага і Грабаўскага сельвыканкамаў Алена Жыгар і Вольга Голас, дырэктар УП “Палессе-Аграінвест” Міхаіл Капінскі, дырэктар ДЛГУ “Петрыкаўскі лясгас” Васіль Сачук, дырэктар КУП “Петрыкаўскі райжылкамгас” Сяргей Макарэвіч.

Кіраўніку ААТ “Агра-Слабада” Аляксандру Калягу ад раённага камітэта БРСМ былі ўручаны Ліст падзякі і памятны падарунак. Падарункі ад маладзёжнай арганізацыі атрымалі ўсе лаўрэаты ўзнагарод. Граматамі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама былі ганараваны дырэктары ўстаноў адукацыі Надзея Дзекавец, Таццяна Аляксандрава і Аксана Лістапад. Словы падзякі гучалі і на адрас старшынь сельвыканкамаў Ірыны Баяшэнка, Ганны Сянько і Уладзіміра Аляксандрава.

Юныя артысты з гімназіі аздобілі праграму мерапрыемства мастацкімі нумарамі.

Алена БРУЦКАЯ.

Фота аўтара.