• Агрогородок ЛясковичиАгрогородок Лясковичи
  • Памятник Н.П.ЧалогоПамятник Н.П.Чалого
  • Улицы городаУлицы города
  • Площадь городаПлощадь города
  • Улицы городаУлицы города
  • РайисполкомРайисполком
Главная -  Новости -  Новости района

Станоўчая адзнака для газеты

27.11.2017

На чарговым пасяджэнні пастаяннай камісіі раённага Савета дэпутатаў мандатнай і па пытаннях кантролю разглядалася работа сродкаў масавай інфармацыі па асвятленні работы органаў мясцовага кіравання і самакіравання раёна.

З аналізам работы ў гэтым накірунку выступіла галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Святлана Блінец. Яна адзначыла, што “Петрыкаўскія навіны” застаюцца адзінай крыніцай інфармацыі пра падзеі ў раёне, адначасова ў друкаванай і інтэрнэт-версіі выдання. Асабліва, што тычыцца грамадска-палітычнага, сацыяльна-эканамічнага, культурнага жыцця раёна, дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі і ідэалогіі. Чытачы атрымліваюць інфармацыю пра прынятыя рашэнні на нарадах і сходах, аналіз дзейнасці сельвыканкамаў і прадпрыемстваў раёна.

На старонках газеты і на інтэрнэт-сайце petrikov.by знаходзяць адлюстраванне вынікі дзейнасці камісій, рэйдавых і інфармацыйна-прапагандысцкіх груп, даводзіцца да ведама інфармацыя пра месячнікі, акцыі, а таксама прыёмы і гарачыя лініі, якія праводзяць кіраўнікі аддзелаў і структур райвыканкама і райсавета. Групы газеты размешчаны ў сацыяльных сетках “Одноклассники”, “ВКонтакте”, “Инстаграмм”.
Рашэннем камісіі было адзначана, што “Петрыкаўскія навіны” забяспечваюць усебаковае асвятленне работы органаў мясцовага кіравання і самакіравання. Было параена калектыву раённага выдання з улікам запатрабаванасці ў мясцовага насельніцтва пашырыць практыку публікацый кансультацыйнага характару.

Алена БРУЦКАЯ
Фота Арцёма ГУСЕВА