• Улицы городаУлицы города
  • Памятник Н.П.ЧалогоПамятник Н.П.Чалого
  • РайисполкомРайисполком
  • Площадь городаПлощадь города
  • Агрогородок ЛясковичиАгрогородок Лясковичи
  • Улицы городаУлицы города
Главная -  Новости -  Новости района

Са свету па сшытку – першакласніку партфель

21.08.2018

Дабрачынная акцыя “Збяры партфель першакласніку” праходзіць па ўсёй рэспубліцы, у тым ліку і на Петрыкаўшчыне. Мэта яе – дапамагчы сабраць дзяцей у школу няпоўным, шматдзетным і малазабяспечаным сем’ям, татам і мамам, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю, а таксама тым сем’ям, у якіх адзін ці абодва бацькі з’яўляюцца інвалідамі.

Як паведамілі ў сацыяльна-педагагічным цэнтры, у зборы школьных прылад прынялі ўдзел ужо многія арганізацыі раёна – раённы аддзел Следчага камітэта, аддзелы адукацыі, спорту і турызму і ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, Грабаўскі сельскі Савет, цэнтр банкаўскіх паслуг “Беларусбанка” і шэраг іншых дзяржаўных арганізацый і прадпрыемстваў бізнесу.

Прыняць удзел у акцыі можа любы жадаючы. Для гэтага трэба купіць школьныя прылады для першакласнікаў і перадаць іх у сацыяльна-педагагічны цэнтр для далейшага фарміравання партфеляў. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 2-69-74.


Н. ЧАРНЯЎСКАЯ, фота М. ЯГОРАВАЙ.