• Агрогородок ЛясковичиАгрогородок Лясковичи
  • Улицы городаУлицы города
  • Улицы городаУлицы города
  • Площадь городаПлощадь города
  • РайисполкомРайисполком
  • Памятник Н.П.ЧалогоПамятник Н.П.Чалого
Главная -  Новости -  Новости района

Расці вялікім і фінансава адукаваным! На Гомельшчыне прайшла акцыя Белаграпрамбанка “Твае першыя фінансы”

29.12.2017
На працягу восені на тэрыторыі краіны прайшла маштабная акцыя Белаграпрамбанка “Твае першыя фінансы”. Па словах вядучага спецыяліста філіяла абласнога ўпраўлення банка Кацярыны Малашчанка, праект прайшоў ужо чацвёрты год пра падтрымцы Нацыянальнага банка і Міністэрства адукацыі з удзелам прадстаўнікоў НАК, спартыўных федэрацый, кліентаў і партнёраў банка.

Супрацоўнікі Белаграпрамбанка праводзілі з пяцікласнікамі ў школах урокі фінансавай адукаванасці. Школьнікі прынялі актыўны ўдзел у акцыі: адказвалі на заданні віктарын, удзельнічалі ў конкурсах з вясёлым Агрыкам, сімвалам дзіцячай ашчаднай праграмы банка “Расці вялікім!”. На памяць пра акцыю пяцікласнікі атрымалі ілюстраваныя зборнікі апавяданняў на фінансавую тэматыку “Твае першыя фінансы” і іншыя падарункі. На Гомельшчыне кніжкі атрымалі больш 15 тысяч школьнікаў, тэматычныя ўрокі прайшлі ў паўтысячы школ.

П. ВАЛОДЗІН.