• Улицы городаУлицы города
  • Площадь городаПлощадь города
  • Агрогородок ЛясковичиАгрогородок Лясковичи
  • Улицы городаУлицы города
  • РайисполкомРайисполком
  • Памятник Н.П.ЧалогоПамятник Н.П.Чалого
Главная -  Новости -  Новости района

Распарадзіцца па-гаспадарчы

29.11.2017

З пачатку бягучага года ў гаспадарчы абарот на Петрыкаўшчыне было прыцягнута 30 аб’ектаў невыкарыстоўваемай маёмасці. Такую інфармацыю на чарговым пасяджэнні райвыканкама, на якім адным з пытанняў разглядалася тэма ўцягнення ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемай маёмасці ААТ, акцыі і долі ў статутных фондах якіх належаць раёну, агучыла намеснік старшыні райвыканкама Наталля Чарняўская.

Па яе словах, згодна з графікам за год трэба ўцягнуць у абарот 45 аб’ектаў. Фактычна з задачамі справілася толькі ААТ “Камаровічы”, якім было закансервавана 7 аб’ектаў, 2 – знесены і яшчэ 2 – выкарыстоўваюцца пад уласныя патрэбы.

ААТ “Агра-Пціч” былі ўцягнуты ў абарот 3 аб’екты з 9, ААТ “Курыцічы” – 6 з 13, ААТ “Навасёлкі” – 10 з 16.

Па словах Наталлі Чарняўскай, у наступныя гады належыць уцягнуць у гаспадарчы абарот яшчэ 50 належных ААТ невыкарыстоўваемых аб’ектаў, 33 з якіх знаходзяцца ва ўласнасці ААТ “Навасёлкі”. Трэба сказаць, што сярод такіх аб’ектаў ёсць і складаныя, знесці або дэманціраваць якія сельгаспрадпрыемствы не ў стане ўласнымі сіламі, бо патрэбна спецыяльная тэхніка. У ААТ “Курыцічы” гэта комплекс будынкаў былой СТФ у Востраве, у ААТ “Навасёлкі” – будынак кацельні ў Навасёлках і комплексы збудаванняў МТФ і СТФ у Філіпавічах і Новых Галоўчыцах.

Адно з актуальных пытанняў па гэтай тэме – уцягненне ў абарот пустуючага жылога фонду. З 36 дамоў, што былі выяўлены на Петрыкаўшчыне летась па даручэнні старшыні аблвыканкама, за год было ўцягнута ў абарот усяго восем. Вырашэнне праблемы ўскладнена тым, што на астатнія дамы адсутнічае належная дакументацыя. З іх восем дамоў трэба знесці да канца бягучага года.

Задачы па ўцягненні аб’ектаў у гаспадарчы абарот, як і пытанні добраўпарадкавання тэрыторый пасля зносу шэрагу іх і рэкультывацыі земляў, набываюць актуальнае гучанне яшчэ і таму, што па даручэнні Кіраўніка дзяржавы наступны год у беларусі будзе праходзіць пад знакам навядзення парадку і культуры земляробства. А таму ўласнікам трэба, што называецца, закасаць рукавы.

У рабоце выканкама прыняў удзел Міністр транспарту і камункацый Рэспублікі Беларусь Анатоль Сівак.

У. ЕСІПАЎ
Фота аўтара