• Агрогородок ЛясковичиАгрогородок Лясковичи
  • Площадь городаПлощадь города
  • РайисполкомРайисполком
  • Улицы городаУлицы города
  • Памятник Н.П.ЧалогоПамятник Н.П.Чалого
  • Улицы городаУлицы города
Главная -  Новости -  Новости района

Работу выканалі прафесійна

01.08.2017

Аўтаіндустрыя ўжо гадоў сто, як “абскакала” гужавы транспарт, але коней працягваюць красці. Напэўна, тое генетычна закладзена ў асоб пэўнай нацыянальнасці.

Раніцай 3 ліпеня ў адным з хлявоў сельгасфіліяла “Гарадзяцічы” ААТ “Любанскі райаграсервіс” недалічыліся двух коней, а з імі воза, хамутоў і іншай збруі. Знятая з завесаў брама падказвала, што не самі жывёлы пайшлі гуляць. Мясцовая міліцыя аператыўна разаслала арыенціроўкі на суседнія раёны. І не дарма. Коні, хоць транспарт і павольны, па цяперашніх разуменнях, але за ноч мог апынуцца дзе заўгодна.

Мы раней пісалі ў адным з артыкулаў, што паведамленне ў аператыўна-дзяжурную часць Петрыкаўскага РАУС прыйшло ад пільнага жыхара Пцічы, што ехаў па справах па аўтадарозе Навасёлкі-Чалюшчавічы. Яго зацікавілі паводзіны мужчын на конях: неспакойныя, азіраюцца.
Насустрач ім выехала рэйдавая група аддзела ўнутраных спраў у складзе начальніка аддзялення па грамадзянстве і міграцыі Васіля Сыцько, старшага ўчастковага інспектара міліцыі Уладзіміра Валатоўскага і інспектара ДАІ Аляксандра Губара. Мужчыны былі затрыманы, іх асобы высветлены, дачыненне да крадзяжу вызначана.

У наш РАУС прыйшло пісьмо ад кіраўніцтва Любанскага аддзела ўнутраных спраў з прапановай пра разгляд пытання на заахвочванне супрацоўнікаў, якія праявілі аператыўнасць і прафесіяналізм у час затрымання падазраваных.

Кіраўніцтва ААТ “Любанскі райаграсервіс” пераслала праз упраўленне ўнутраных спраў райвыканкама Ліст падзякі супрацоўнікам нашага РАУС, адзначыўшы іх прафесіяналізм і кампетэнтнасць, кемлівасць і энтузіязм.

Далучаемся да віншаванняў і ганарымся, што за наш спакой адказваюць такія людзі.

“Петрыкаўскія навіны”