• Улицы городаУлицы города
  • РайисполкомРайисполком
  • Агрогородок ЛясковичиАгрогородок Лясковичи
  • Площадь городаПлощадь города
  • Улицы городаУлицы города
  • Памятник Н.П.ЧалогоПамятник Н.П.Чалого
Главная -  Новости -  Новости района

“Покліч Палесся” прызнаны брэндам Петрыкаўшчыны

18.06.2018

У райвыканкаме адбылося пасяджэнне конкурснай камісіі па выбары брэнду Петрыкаўскага раёна. Адпаведны конкурс, нагадаю, стартаваў у красавіку сёлета.

Паводле ацэнак журы, з шасці дасланых пакетаў конкурсных матэрыялаў больш галасоў падтрымкі атрымала кандыдатура брэнда, прапанаваная раённым Домам рамёстваў, – Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый “Покліч Палесся”, што праводзіцца ў аграгарадку Ляскавічы кожныя два гады, пачынаючы з 2010 года.

На выбар журы былі прадстаўлены: “Покліч Палесся”, “Два ключы” (з афіцыйнай сімволікі раёна), “Крыніца” (на гары Каўпак паміж Залессем і Чалюшчавічамі), “Чорны хлеб” (хлеб-“цаглінка”, які выпякаюць на нашым камбінаце кааператыўнай прамысловасці райспажыўтаварыства), “Выбітныя землякі” (ініцыятыва Новагалоўчыцкага сада-школы) і “Рыбны рай” і інш.


У.Есіпаў