• РайисполкомРайисполком
  • Агрогородок ЛясковичиАгрогородок Лясковичи
  • Площадь городаПлощадь города
  • Памятник Н.П.ЧалогоПамятник Н.П.Чалого
  • Улицы городаУлицы города
  • Улицы городаУлицы города
Главная -  Новости -  Новости района

Петрыкаўскія кааператары адзначылі прафесійнае свята

09.07.2018

У мінулую суботу галіна спажыўкааперацыі святкавала свой галоўны дзень у календары – Дзень каперацыі. З гэтай нагоды калектыў Петрыкаўскага райспажыўтаварыства сабраўся ў зале раённага Дома культуры на ўрачыстасць, якая да таго ж была прыўрочана і да 80-годдзя ўтварэння галіновага саюза ў вобласці.

Віншаванні мясцовых кааператараў межаваліся з канцэртнымі нумарамі артыстаў РДК.

Выступаючы перад калегамі, старшыня праўлення райспажыўтаварыства Уладзімір Калесны адзначыў асноўныя накірункі развіцця прадпрыемства і падзякаваў лепшых працаўнікоў за ўклад у агульную справу. Шэраг работнікаў падраздзяленняў райСТ атрымалі з нагоды свята ганаровыя граматы і лісты падзякі праўлення і прафсаюзнай арганізацыі.


П. ВАЛОДЗІН.