• Агрогородок ЛясковичиАгрогородок Лясковичи
  • Площадь городаПлощадь города
  • Памятник Н.П.ЧалогоПамятник Н.П.Чалого
  • Улицы городаУлицы города
  • Улицы городаУлицы города
  • РайисполкомРайисполком
Главная -  Новости -  Новости района

Петрыкаўскі цэнтр творчасці – прызёр абласнога конкурсу

11.06.2018

У мінулую пятніцу ў Гомелі адбылося ўшанаванне пераможцаў і прызёраў абласнога агляду-конкурсу� на лепшую арганізацыю ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах Гомельскай вобласці па выніках работы ў 2017 годзе.

Ва ўрачыстасці прыняў удзел намеснік старшыні аблвыканкама Уладзімір Прывалаў.

Агляд-конкурс праводзіўся ў 11 намінацыях, на разгляд журы было прадстаўлена 115 інфармацыйных матэрыялаў удзельнікаў.

Сярод прадпрыемстваў прамысловасці перамогу святкаваў калектыў ААТ “СветлагорскХімвалакно”. ААТ “Гомельбудматэрыялы” выйшла пераможцам сярод арганізацый будаўніцтва, КСУП “Агракамбінат “Новы шлях” (Добрушскі раён) – сярод сельгасарганізацый, філіял “Аўтобусны парк № 1” ААТ “Гомельаблаўтатранс” – сярод арганізацый транспарту і сувязі.

У намінацыі прадпрыемстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркі на першае месца выйшаў калектыў КЖУП “Мазырскі райжылкамгас”, сярод арганізацый гандлю і бытавога абслугоўвання – КГУП “Гандальсервіс”.

Гомельская гарадская клінічная бальніца № 2 адзначана як пераможца агляду-конкурсу сярод арганізацый аховы здароўя, Мазырскі дзяржпедуніверсітэт імя Івана Шамякіна – сярод ВНУ вобласці, Гомельскі дзяржаўны машынабудаўнічы каледж – сярод ПТВ і ССНУ, Гомельскі палаца-паркавы ансамбль – сярод арганізацый у галіне культуры.

Мазырскі дзяржаўны абласны ліцэй атрымаў перамогу сярод устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, а трэцяе месца ў гэтай намінацыі заняў Петрыкаўскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі. Дырэктару ўстановы На-дзеі Слабадзянюк Уладзімір Прывалаў уручыў дыплом прызёра.

Шэраг канкурсантаў за высокі ўзровень арганізацыі ідэалагічнай работы быў адзначаны лістамі падзякі аблвыканкама.

У. ЕСІПАЎ