• Улицы городаУлицы города
  • Площадь городаПлощадь города
  • Улицы городаУлицы города
  • Памятник Н.П.ЧалогоПамятник Н.П.Чалого
  • РайисполкомРайисполком
  • Агрогородок ЛясковичиАгрогородок Лясковичи
Главная -  Новости -  Новости района

Першакласніку – партфель

31.07.2017
Як паведамілі ў ДУА “Сацыяльна-педагагічны цэнтр Петрыкаўскага раёна”, напярэдадні новага навучальнага года на Петрыкаўшчыне праводзіцца акцыя “Збяром партфель першакласніку”.

У рамках традыцыйнай акцыі прапануецца аказаць дапамогу дзецям-сіротам, дзецям, што засталіся без апекі бацькоў, дзецям, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

Таксама патрэбу ў школьных прыналежнасцях маюць дзеці, якіх вярнулі бацькам рашэннем камісіі па справах непаўналетніх у сувязі з аднаўленнем бацькоў у бацькоўскіх правах, іншым дзецям, што знахо-дзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Як след, такія сем’і малазабяспечаныя і маюць цяжкасці ў падрыхтоўцы дзяцей да школы належным чынам. Партфель з усімі неабходнымі школьнымі прыналежнасцямі стане для іх добрым падарункам і падтрымкай.

Для ўдзелу ў акцыі запрашаюцца арганізацыі, прадпрыемствы, сельскія Саветы, прафсаюзныя арганізацыі, індывідуальныя прадпрымальнікі і прадстаўнікі прыватных гандлёвых прадпрыемстваў. Партфель трэба сабраць і аддаць да 14 жніўня ў аддзел адукацыі, спорту і турызму Петрыкаўскага райвыканкама па адрасе: вуліца Вароўскага,5.

Даведкі па тэлефоне 5-11-10.

“Петрыкаўскія навіны”