• Улицы городаУлицы города
  • Агрогородок ЛясковичиАгрогородок Лясковичи
  • Памятник Н.П.ЧалогоПамятник Н.П.Чалого
  • Улицы городаУлицы города
  • РайисполкомРайисполком
  • Площадь городаПлощадь города
Главная -  Новости -  Новости района

Памяці сына зямлі нашай

20.03.2017

У сакавіку ў храме Свяціцеля Мікалая Цудатворцы ў Петрыкаве епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід у саслужэнні настаяцеля храма протаіерэя Васіля Немеша і святарства Петрыкаўскага благачыння ажыццявіў святочнае богаслужэнне ў гонар свяшчэннамучаніка Іяана (Пашына), епіскапа Рыльскага.

Уладыка Іяан нарадзіўся ў нашым горадзе 8 мая 1881 года. З ранняга дзяцінства выяўляў жаданне служыць Богу. Ён вучыўся ў Слуцкім духоўным вучылішчы, Мінскай духоўнай семінарыі, Петраградскай Духоўнай Акадэміі. Усім сваім жыццём ён быў узорам сапраўднага хрысціяніна. Яго служэнне Богу ажыццяўлялася ў гады ганенняў на Царкву Хрыстову, але, маючы глыбокую веру ў Госпада, Іяан (Пашын) захаваў вернасць свайму прызванню.

Святочныя богаслужэнні ў дзень яго памяці адзначаюцца ў Свята-Мікалаеўскім храме з 2004 года.

Па заканчэнні набажэнства Епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід уручыў медалі свяшчэннамучаніка Алексія Лельчыцкага ўдзельнікам царкоўнага хору Свята-Мікалаеўскага храма за сумленную працу, захаванне строгай статутнасці і кананічнасці набажэнства Валянціне Часнаковай, Таццяне Прышчэпавай, Георгію Кебцу, Надзеі Кебец, Валянціне Шчучэнка, Галіне Смірновай, Алене Туравец.

Марына Рог, Вольга Верашчакова і Вольга Герасіменка адзначаны архіерэйскімі граматамі.

Дарэчы, кіруе хорам на працягу 25 гадоў матушка Алена Немеш, захоўваючы традыцыі і распеў Свята-Троіцкай Сергіевай Лаўры.

Спевакі – выкладчыкі школы мастацтваў – за гады служэння двойчы пабывалі з канцэртамі спеваў у Германіі, удзельнічалі ў V Міжнародным фестывалі праваслаўных песнапенняў у Мінску, суправаджалі ўрачыстыя набажэнствы ў Мазыры пры сустрэчы Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Алексія II, пры сустрэчы Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Мітрапаліта Філарэта ў Тураве.

“Петрыкаўскія навіны”