• Памятник Н.П.ЧалогоПамятник Н.П.Чалого
  • Улицы городаУлицы города
  • РайисполкомРайисполком
  • Улицы городаУлицы города
  • Агрогородок ЛясковичиАгрогородок Лясковичи
  • Площадь городаПлощадь города
Главная -  Новости -  Новости района

Па прыступках перамог

10.04.2017

У сакавіку два калектывы раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі – танцавальны “Аквамарын” (кіраўнік Марына Масла) і калектыў “Тэатр мод” (кіраўнік Надзея Слабадзянюк) прадставілі наш горад і вобласць на III Міжнародным фестывалі-конкурсе “Новыя вяршыні— 2017”.

У намінацыі “Лепшая калекцыя адзення” сярод 7 прадстаўленых калекцый з Беларусі і Украіны нашы дзяўчаты з “Тэатра моды” з калекцыяй “Карагод часу” сталі пераможцамі, атрымалі Дыплом I ступені і памятную статуэтку з лагатыпам конкурсу.
А юныя танцоры “Аквамарына” ў намінацыі “Эстрадны танец” з кампазіцыяй “Танец маленькіх піратаў” заваявалі прыз сімпатый журы конкурсу і адзначаны адпаведным Дыпломам і медалём з лагатыпам конкурсу.

Да пераліку апошніх падзей “Тэатра моды” трэба назваць удзел калектыву ў лютым сёлета ў фінальным гала-канцэрце ІV рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці “Добры дзень, свет!” Сваю апошнюю калекцыю яны прадстаўлялі ў аднаіменнай намінацыі – “Тэатр моды”.

У гэтым жа мерапрыемстве прыняў удзел выхаванец цэнтра творчасці Улад Крупа. У якасці юнага тэлевядучага ён прымаў удзел у падрыхтоўцы праграмы “Класны час” вытворчасці тэлерадыёкампаніі “Гомель”. Яго інтэрв’ю з нашымі юнымі мадэлямі можна было паглядзець на тэлеканале “Беларусь-4”.

А. КРЫВІНА