• Улицы городаУлицы города
  • Площадь городаПлощадь города
  • Памятник Н.П.ЧалогоПамятник Н.П.Чалого
  • Улицы городаУлицы города
  • РайисполкомРайисполком
  • Агрогородок ЛясковичиАгрогородок Лясковичи
Главная -  Новости -  Новости района

Па праблемах занятасці

13.04.2017

На пасяджэнні пастаяннай камісіі раённага Савета дэпутатаў па эканоміцы, бюджэце, фінансах і камунальнай уласнасці, што адбылося ў мінулы чацвер пад старшынствам кіраўніка камісіі Аляксандры Янчанкавай, былі абмеркаваны пытанні пра ход выканання рэгіянальных мерапрыемстваў некаторых праграм, зацверджаных рашэннямі райсавета.

Намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Валянцін Рабушок на пасяджэнні расказаў пра рэалізацыю рэгіянальнага компексу мерапрыемстваў праграмы занятасці насельніцтва.

Актуальным зараз з’яўляецца пытанне садзеяння занятасці ў сувязі з рэалізацыяй Дэкрэта №3. Упраўленнем па працы ініцыявана правядзенне кірмашоў вакансій. Днямі адбудзецца ўжо трэці. На гэтых акцыях прысутнічаюць прадстаўнікі суб’ектаў гаспадарання, удзельнікам прапаноўваюцца актуальныя вакансіі на прадпрыемствах і ў арганізацыях раёна, тлумачыцца парадак пастаноўкі на ўлік у службу занятасці.

Па звестках упраўлення па працы, зараз на ўліку знаходзяцца 133 беспрацоўныя, вакансій налічваецца каля 160.

На пасяджэнні камісіі была таксама заслухана справаздача начальніка аддзела эканомікі райвыканкама Алены Лявончык пра ход рэалізацыі рэгіянальнага комплексу мерапрыемстваў праграмы развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. Адзначалася, што асноўныя пункты плана разлічаны на 2017—2020 гады.

План мерапрыемстваў накіраваны на садзеянне развіццю прадпрымальніцтва на тэрыторыі раёна. З гэтай мэтай пры райвыканкаме створана адмысловая камісія. Летась праводзіліся сустрэчы з прадстаўнікамі малога і сярэдняга бізнесу, яны запрашаюцца на рознага кшталту мерапрыемствы, у тым ліку раённы эканамічны форум.

Зараз на Петрыкаўшчыне ажыццяўляюць сваю дзейнасць 479 суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, у тым ліку 132 юрыдычныя асобы і 347 прадпрымальнікаў. Летась былі зарэгістраваны 52 індывідуальныя прадпрымальнікі і 8 юрыдычных асоб.

Агучаныя справаздачы членамі камісіі былі прыняты да ведама, усім зацікаўленым вызначана працягнуць работу па рэалізацыі названых праграм.

“Петрыкаўскія навіны”