• Улицы городаУлицы города
  • Улицы городаУлицы города
  • Площадь городаПлощадь города
  • РайисполкомРайисполком
  • Агрогородок ЛясковичиАгрогородок Лясковичи
  • Памятник Н.П.ЧалогоПамятник Н.П.Чалого
Главная -  Новости -  Новости района

Галоўнае свята аграрыяў – “Дажынкі-2017” – прайшло ў мінулую нядзелю ў аграгарадку Ляскавічы

05.12.2017
Урачыстае ўзнагароджванне пераможцаў спаборніцтва на жніве і корманарыхтоўцы прайшло ў Цэнтры культуры і адпачынку з выступленнем калектываў мастацкай самадзейнасці раёна.

Адкрыў свята старшыня райвыканкама Аляксандр Наўныка. Яму ўручылі галоўны сімвал свята – духмяны бохан. Адказна арганізаваная праца кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў “Палессе-Аграінвест”, “Капаткевічы” і “Навасёлкі” Міхаіла Капінскага, Аляксандра Пінчука і Уладзіміра Жукаўца забяспечыла выкананне задання па валавой вытворчасці збожжа і вывела іх гаспадаркі ў пераможцы ўборачнай кампаніі.

Старшыня райвыканкама назваў лепшыя гаспадаркі і працаўнікоў, занятых на жніве і корманарыхтоўцы, спецыялістаў райсельгасхарчу і арганізацый абслугоўвання АПК, падзякаваў ім за плённую працу і ўручыў узнагароды. Таксама ў цырымоніі ўзнагароджання прынялі ўдзел першы намеснік старшыні, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Мікалай Місюра, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Берднік, лідар райкама БРСМ Дар’я Туравец.

Яскравыя моманты ўзнагароджвання разбавілі канцэртныя нумары, прадастаўленыя артыстамі Петрыкаўскага раённага і Капаткевіцкага гарадскога дамоў культуры, раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, устаноў адукацыі раёна. Віншуем нашых аргарыяў з дасягненнямі, жадаем жніву-2018 большых намалотаў! Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ.

Фота Арцёма ГУСЕВА.