• Агрогородок ЛясковичиАгрогородок Лясковичи
  • Улицы городаУлицы города
  • Памятник Н.П.ЧалогоПамятник Н.П.Чалого
  • РайисполкомРайисполком
  • Площадь городаПлощадь города
  • Улицы городаУлицы города
Главная -  Новости -  Новости района

На крок наперадзе

11.05.2017

На чарговым Дні Савета, што адбыўся ў мінулы чацвер на тэрыторыі Капцэвіцкага сельскага Савета дэпутатаў, асноўным разглядалася пытанне гандлёвага забеспячэння насельніцтва.

Па традыцыі ўдзельнікі семінара, а гэта старшыні сельсаветаў і кіраўнікі падраздзяленняў і служб райвыканкама, пазнаёміліся з праведзенай работай па добраўпарадкаванні населеных пунктаў Савета, наведалі шэраг аб’ектаў. Выканаўца абавязкаў старшыні Капцэвіцкага сельвыканкама Наталля Супруновіч расказала пра намаганні ў гэтым напрамку дэпутацкага актыву і мясцовага насельніцтва. Сваю ацэнку гэтай рабоце далі кіраўнікі служб райвыканкама.

Варта адзначыць, што нягледзячы на значны штуршок, які сумеснымі намаганнямі быў нададзены ў плане навядзення парадку і ўпрыгожвання тэрыторый пасёлка, тут яшчэ вельмі шмат работы. І найперш у паразуменні мясцовай улады з жыхарамі населенага пункта. Толькі нямногія з гаспадароў сядзіб, пераняўшы добры прыклад у ініцыятараў надання сваім дварам і хатам прыгажосці, узяліся за малаткі і рыдлёўкі, купілі металапрофіль і штыкетнік, падкрэслілі перыметры сваіх двароў, аздобілі колерам і ўсялякімі фішкамі, архітэктурнымі формамі дамы і гаспадарчыя пабудовы.

А было б добра, каб пра прыгажосць уласнага быту паклапацілася як мага болей людзей, бо і сам пасёлак можна аднесці да густанаселеных, і чыгунка побач, а хочацца, каб не сорамна было перад гасцямі і пасажырамі цягнікоў…
У праграме Дня Савета было наведванне гандлёвых аб’ектаў у Капцэвічах. Удзельнікі семінара пазнаёміліся з вынікамі работы іх у бягучым годзе, выкананні заданняў па тавараабароце, звярнулі ўвагу на асартымент тавараў у магазінах райспажыўтаварыства і прыватнага бізнесу.

Варта адзначыць, што ў Капцэвічах працуе аж сем гандлёвых кропак, так што ў жыхароў ёсць выбар і харчовых тавараў, і прамысловых. Прычым, у некаторых крамах распаўсюджана практыка продажу тавару ў крэдыт і растэрміноўку, пра што пакупніка інфармуюць аб’явы на ўваходзе.

Пазнаёміўшыся з асартыментам харчовых тавараў, старшыня райвыканкама Аляксандр Наўныка параіў кіраўнікам гандлёвых аб’ектаў прадумаць варыянты насычэння прылаўкаў ахалоджанымі мяснымі паўфабрыкатамі і мясам, чаго зараз у продажы бракуе. Пры тым, што такія тавары па дамоўленасці можа прапанаваць наша сельгаспрадпрыемства “Палессе-Аграінвест”. Ды і сезонных твараў пажадана было б бачыць больш.

Вопытам работы ў сваіх акругах падзяліліся дэпутаты Капцэвіцкага сельсавета Уладзімір Беластоцкі і Алеся Барысевіч, пра работу з мясцовым насельніцтвам расказаў памочнік старшыні Савета Аляксандр Браім.
Па завяршэнні семінара ў Капцэвіцкім сельвыканкаме старшыня райсавета дэпутатаў Галіна Шчэрбак правяла прыём грамадзянаў.

“Петрыкаўскія навіны”