• Площадь городаПлощадь города
  • Улицы городаУлицы города
  • РайисполкомРайисполком
  • Памятник Н.П.ЧалогоПамятник Н.П.Чалого
  • Улицы городаУлицы города
  • Агрогородок ЛясковичиАгрогородок Лясковичи
Главная -  Новости -  Новости района

На базе Капаткевіцкай ПМК-67 прайшоў Дзень кіраўніка

08.11.2017

Чарговы Дзень кіраўніка прайшоў у мінулы аўторак на базе Капаткевіцкай ПМК-67. Да ўвагі кіраўнікоў і спецыялістаў аддзелаў райвыканкама, арганізацый і прадпрыемстваў горада былі прадстаўлены бытавыя памяшканні, арганізацыя ўмоў працы ў мехмайстэрнях, а таксама афармленне пляцовак для пастаноўкі тэхнікі, складзіравання металалому і зношаных шын.

У прыватнасці, на прадпрыемстве кожная пляцоўка мае адпаведную шыльду, металалом і шыны размяшчаюцца належным чынам.

Калі гаварыць пра ўмовы работы, створаныя для рамонтнікаў, дык у мехмайстэрні ўсталяваны самаробны воданагравальнік, які дае цёплую ваду не толькі для мыцця рук, але і для запраўкі ахаладжальнай сістэмы транспарту ў зімовы перыяд.

Асаблівую цікавасць ва ўдзельнікаў семінара выклікала трэнажорная зала, якая паспяхова функцыянуе пры прадпрыемстве.

Калі гаварыць пра поспехі, якіх дасягнулі рабяты, дык яны ўражваюць. За 5 гадоў пастаянных трэніровак спартсмены, выхаваныя Ільём Васільевічам, на спаборніцтвах атрымлівалі толькі прызавыя месцы. На чэмпіянатах краіны рабяты ўзялі 7 прызавых месцаў, з якіх 4 – першыя. З гэтай маленькай спартыўнай залы выйшлі два майстры спорту і 6 кандыдатаў у майстры спорту па паўэрліфтынгу. Чакаецца, што не за гарамі будзе і майстар спорту міжнароднага класа. Рабяты таксама паспяхова прымаюць удзел у спаборніцтвах па цяжкай атлетыцы і армрэслінгу.

Трэнер не без гонару сказаў, што Капаткевіцкая трэнажорная зала сярод невялікіх населеных пунктаў адзіная ў краіне з такой колькасцю майстроў спорту і заваяваных узнагарод.

Сама ПМК-67 не застаецца ў баку ад дапамогі ў выхаванні будучых чэмпіёнаў краіны. Кіраўніцтва заўсёды дапамагае ў рамонце будынку, набыцці спартыўнага рыштунку.

На падвядзенні вынікаў Дня кіраўніка дырэктар прадпрыемства Васіль Каляда пазнаёміў прысутных з гісторыяй ПМК-67, агучыў спектр выконваемых работ і планы на будучыню.

Так, асноўны від дзейнасці – меліярацыйныя работы – у апошні час займаюць усяго 55%, значная частка выпадае на знос лядашчых будынкаў у сельсаветах раёна. З-за недастатковай колькасці асноўнага віду работ сярэдняя заработная плата складае 375 рублёў. Аднак да канца года яе плануецца падняць да 407.

Прадпрыемства дбае пра мадэрнізацыю машынна-трактарнага парка. Вось і сёлета тут па лізінгу плануюць набыць новы кітайскі бульдозер.

ПМК-67 знаходзіць аб’ёмы работ самастойна. У гэтым плане ёсць пэўныя напрацоўкі на будучыню, рэалізацыя якіх дасць магчымасць павысіць фінансавы стан прадпрыемства і павялічыць заработную плату вышэй запланаванага паказчыка.

Як адзначыў старшыня райвыканкама Аляксандр Наўныка, прадпрыемству, якое знаходзіцца ў малым населеным пункце, значна цяжэй знайсці аб’ёмы работ. Таму варта чапляцца за любую работу. Што і робіць ПМК-67. Яшчэ як станоўчае старшыня райвыканкама адзначыў тое, што на гэтым прадпрыемстве рэальныя лічбы паказчыкаў не разыходзяцца з запланаванымі ў абароненым бізнес-плане. Так павінна быць у кожнай падобнай арганізацыі і на прадпрыемстве.

Дзмітрый БЯЛЬКО.