• Улицы городаУлицы города
  • Агрогородок ЛясковичиАгрогородок Лясковичи
  • Площадь городаПлощадь города
  • Улицы городаУлицы города
  • РайисполкомРайисполком
  • Памятник Н.П.ЧалогоПамятник Н.П.Чалого
Главная -  Новости -  Новости района

Лета не толькі для адпачынку

25.06.2018

Дапамагчы знайсці занятак тым падлеткам, хто жадае папрацаваць у час летніх канікул, і прасачыць, каб прадпрыемствы з імі своечасова разлічыліся. Такія акцэнты былі пастаўлены на мінулым тыдні ў час пасяджэння прэзідыума райсавета дэпутатаў, на якім абмяркоўвалася пытанне арганізацыі летняй занятасці школьнікаў.

З інфармацыяй пра плануемыя мерапрыемствы па арганізацыі працоўнай занятасці, аздараўлення і культурнага вольнага часу вучнёўскай і студэнцкай моладзі ў летні перыяд выступілі намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Наталля Ходзька, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Святлана Сенька і лідар райкама БРСМ Дар’я Туравец.

Адзначалася, што напрыканцы навучальнага года сярод школьнікаў, навучэнцаў і студэнтаў было праведзена вывучэнне іх пажаданняў наконт працоўнай занятасці ўлетку. Райкам БРСМ дамовіўся з прадпрыемствамі па арганізацыі� на іх базе студэнцкіх і вучнёўскіх атрадаў. Былі заключаны дагаворы на працаўладкаванне ў складзе атрадаў 135 чалавек: 75 – у райжылкамгасе і 60 – у лясгасе.

Таксама, па словах Дар’і Туравец, у час жніўнай кампаніі гатовы прыняць школьнікаў і студэнтаў некаторыя сельгаспрадпрыемствы – як у складзе атрадаў, так і ў індывідуальным парадку. ТАА “Алангандаль” паведаміла пра гатоўнасць прыняць школьнікаў на перыяд нарыхтоўкі дзікарослай прадукцыі.

Старшыня райсавета дэпутатаў Сяргей Макарэвіч прапанаваў структурам, адказным за арганізацыю вучнёўскіх і студэнцкіх атрадаў, аказаць па меры неабходнасці метадычную дапамогу кадравым службам прадпрыемстваў у падрыхтоўцы дакументацыі для арганізацыі работ па працоўнай занятасці.

У час пасяджэння абмеркаваны таксама пытанні занятасці школьнікаў у лагерах працы і адпачынку, якіх плануецца арганізаваць на базе ўстаноў адукацыі тры з ахопам 35 вучняў. Лагеры мяркуюць адкрыць сумесна з упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама па праграме другаснай занятасці. Партнёрамі яшчэ шасці працоўных лагераў выступяць лясгас, райжылкамгас, сельскагаспадарчыя прадпрыемствы “Агра-Ляскавічы”, “Запаветы Ільіча” і “Навасёлкі”.

Работа чатырох міжведамасных лагераў – з ваенкаматам, РАУС і РАНС – будзе арганізавана на працягу летніх месяцаў на базе гімназіі, СШ № 1, Капаткевіцкай СШ і Пціцкага сада-школы. На калектыў СШ № 2 ускладзена важная задача па арганізацыі сумесна з інспекцыяй па справах непаўналетніх РАУС аздараўленчага лагера дзённага знаходжання для непаўналетніх, якія знаходзяцца на розных відах прафілактычнага ўліку. Каля дваццаці такіх падлеткаў увойдуць у валанцёрскі атрад, які плануе стварыць райкам БРСМ.

Пад эгідай ДЮСШ на працягу лета будуць функцыянаваць дзевяцідзённыя кругласутачныя перасоўныя і аздараўленчыя лагеры. Запланавана работа дзевяці турысцка-краязнаўчых палатачных лагераў.

Аздараўленчыя лагеры на базе ўстаноў адукацыі, якія пачалі работу з пачаткам вакацый, прымуць больш 600 вучняў.

Пры абмеркаванні пытання на пасяджэнні прэзідыума былі разгледжаны планы работы ўстаноў культуры па арганізацыі культурнай занятасці школьнікаў і моладзі ў час канікул, а таксама напрацоўкі камісіі і інспекцыі па справах непаўналетніх і� грамадскіх фарміраванняў па прафілактыцы правапарушэнняў сярод непаўналетніх у гэты перыяд.

Па словах інспектара ІСН Уладзіміра Новіка, улетку акцэнтавана ўвага на месцах адпачынку моладзі, у тым ліку на пляжах, узмоцнены кантроль за знаходжаннем непаўналетніх у вячэрні час на вуліцы. А да тых, хто парушае гэты парадак, прымяняюцца меры ўздзеяння – ад простай гутаркі, папярэджання да прыцягнення да адказнасці бацькоў і паведамлення пра неналежнае выхаванне імі дзяцей у калектывы, дзе яны працуюць.

Дарэчы, узмацненне акцэнтаў на занятасці непаўналетніх менавіта� гэтай катэгорыі было прадпісана ў адным з пунктаў прынятага па выніках абмеркавання пытання рашэння прэзідыума райсавета дэпутатаў.

Старшыням сельвыканкамаў і кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацый, на чыім балансе знаходзяцца небяспечныя аб’екты, варта паклапаціцца пра спыненне доступу на іх дзяцей і падлеткаў.

У. ЕСІПАЎ.

Фота А. БРУЦКАЙ.