• РайисполкомРайисполком
  • Площадь городаПлощадь города
  • Памятник Н.П.ЧалогоПамятник Н.П.Чалого
  • Агрогородок ЛясковичиАгрогородок Лясковичи
Главная -  Новости -  Новости района

Куды ўходзіць дзяцінства?

22.02.2019

Жадаеце ўзгадаць? Такая магчымасць ёсць. Днямі ў Петрыкаўскі гісторыка-краязнаўчы музей прыбыла чарговая выстава савецкіх цацак, а сабраў яе чалавек, што сам яшчэ не так даўно мінуў запаветны ўзрост. 15-гадовы гамяльчанін Пётр Тужык ужо некалькі гадоў збірае старыя цацкі, ў якія гулялі яшчэ нашыя бацькі. Пачалося ўсё з звычайнай, здаецца, рэчы – бацька прынёс дадому некалькі савецкіх значкоў, хлопчык захапіўся, пачаў цікавіцца тэмай савецкага дзяцінства і вось у яго калекцыі налічваецца ўжо звыш за дзве тысячы цацак.

Храналагічна выстава ахоплівае перыяд з 60-х да 90-х гадоў. У вялікай колькасці ў экспазіцыі прадстаўлены гумавыя і пластмасавыя лялькі вядомых казачных персанажаў, герояў мультфільмаў, што знайшлі сваё месца сярод інтэр’ераў з мініяцюрнай цацачнай мэблі і невялічкіх дзіцячых музычных інструмантаў. Ёсць на выставе любімыя хлопчыкамі машынкі і самалёцікі. Не абыйшлося, канешне, без мары кожнага савецкага дзіцяці: коней на калёсах, веласіпедаў і персанальнага аўто – дзіцячага “Масквіча” на педальнай цязе.

Не ведаю, ці захочуць сабе сучасныя дзеці такія цацкі? Але, здаецца, і ім будзе цікава пабачыць з якімі лялькамі гулялі іх бацькі, а магчыма нават дзядулі і бабулі. Ды і дарослым не лішнім будзе атрымаць прывітанне з дзяцінства, акунуцца ва ўспаміны, ўзгадаць тыя часы і палепшыць свой настрой.

Арцём ГУСЕЎ