• Площадь городаПлощадь города
  • Агрогородок ЛясковичиАгрогородок Лясковичи
  • РайисполкомРайисполком
  • Улицы городаУлицы города
  • Памятник Н.П.ЧалогоПамятник Н.П.Чалого
  • Улицы городаУлицы города
Главная -  Новости -  Новости района

Іх ведаюць у рэспубліцы, імі ганарыцца гімназія

18.04.2017

Калі мы гаворым пра алімпіядны рух, пра тое, як здабыць узнагароду самай высокай якасці, то пачынаць патрэбна з настаўніка. Ёсць настаўнік – ёсць вынік.

У 2013 годзе на працу ў гімназію прыйшоў настаўнік Пётр Стральчэня. І з гэтага моманту алімпіядны рух па прадмеце “Тэхнічная праца” пачаў набіраць хуткасць. У гімназіі знайшлося шмат юнакоў, якія хацелі б навучыцца рабіць патрэбныя рэчы сваімі рукамі. Сярод усіх вучняў на той час вылучыўся сваёй стараннасцю і працавітасцю Мікіта Андрук. Яшчэ ў 2014 годзе ён, вучань 6 класа, пачаў старанна рыхтавацца да сваіх перамог, сярод якіх шмат раённых і абласных дасягненняў.

Два гады таму да алімпіяднага руху па тэхнічнай працы далучыўся яшчэ адзін вучань гімназіі – Андрэй Юркавец. І справа ў хлопцаў пайшла шпарчэй. Удвух можна было паспрачацца, дапамагчы адзін аднаму, знайсці карацейшы спосаб рашэння задачы. У 2015—2016 навучальным годзе Мікіта і Андрэй становяцца пераможцамі трэцяга этапа рэспубліканскай алімпіяды па тэхнічнай працы. Атрымалі дыпломы I і III ступеней адпаведна. Мікіта трапіў у зборную каманду Гомельскай вобласці па падрыхтоўцы да заключнага этапа рэспубліканскай алімпіяды. Яго творчы праект “Шахматы”, падрыхтаваны сумесна з настаўнікам, атрымаў высокую адзнаку, але крыху не хапіла майстэрства.

2016—2017 навучальны год. Зноў нашы юнакі перамаглі на раённым, затым на абласным этапах рэспубліканскай алімпіяды па навучальных прадметах. У Мікіты Дыплом I ступені, у Андрэя – II. Яны двойчы прайшлі падрыхтоўку на зборах у Жлобіне ў ліку лепшых. Ім выпаў гонар прадстаўляць нашу вобласць, раён, гімназію на рэспубліканскім узроўні. Далей зноў была ўзмоцненая падрыхтоўка, зноў – нястомная праца па 6-10 гадзін у дзень. І ўвесь час разам з імі быў іх настаўнік, які вучыў, падказваў, накіроўваў, даваў слушныя парады.

З 27 па 31 сакавіка сёлета ў Кобрыне больш за 40 вучняў з усіх абласцей і сталіцы нашай рэспублікі змагаліся за званне лепшых. Нашы юнакі атрымалі дыпломы II ступені.
І зноў Пётр Мікалаевіч даказаў, што ён майстар сваёй справы. Упершыню ў парадзе інтэлекту, эрудыцыі і ўменняў перамогу атрымалі адразу два яго навучэнцы.
Нашы вучні засталіся задаволеныя сваімі вынікамі. Мікіта і Андрэй спадзяюцца на перамогу ў наступным годзе, падрыхтоўку да якой пачалі ўжо ў майстэрні гімназіі.
Вялікі дзякуй бацькам і настаўнікам за моцную падтрымку, якую адчувалі хлапчукі на працягу ўсяго алімпіяднага марафону.

А нашым вучням Мікіту і Андрэю, іх настаўніку Пятру Мікалаевічу жадаю не спыняцца на дасягнутым, ісці далей, да новых вяршынь, новых перамог. Бо толькі ў перамогах, вялікіх і малых, загартоўваецца і сталее чалавек, становіцца тым, кім павінен быць у жыцці.

Людміла ХІЛЬМАН,
дырэктар гімназіі.