• Улицы городаУлицы города
  • Улицы городаУлицы города
  • Памятник Н.П.ЧалогоПамятник Н.П.Чалого
  • РайисполкомРайисполком
  • Агрогородок ЛясковичиАгрогородок Лясковичи
  • Площадь городаПлощадь города
Главная -  Новости -  Новости района

Іваны вяртаюцца...

09.01.2018

У мінулым годзе аддзелам ЗАГС райвыканкама былі аформлены 272 запісы пра нараджэнне дзяцей, прычым, хлапчукоў нарадзілася летась на 26 больш, чым дзяўчынак. Пра гэта расказала начальнік аддзела ЗАГС райвыканкама Марына Чэхава.

Па яе словах, сярэдні ўзрост бацькоў пры нараджэнні дзяцей склаў: у мам – 28 гадоў, у тат – 30.

Было заключана 150 шлюбаў. Жанчыны ў сярэднім уступалі ў шлюб у 28 гадоў, мужчыны – у 31. Рэгістраваліся шлюбы і з іншаземцамі, у прыватнасці, з грамадзянамі Расіі, Малдовы, Мексікі.

Самымі папулярнымі імёнамі ў нованароджаных летась былі Кірыл, Дзмітрый, Іван, Платон, Настасся, Карына, Ксенія.

На жаль, і мінулы год не стаў рэвалюцыйным у дэмаграфічным плане, бо запісаў пра смерць нашых землякоў было аформлена 622. Прычым, 107 чалавек памерлі ў працаздольным узросце.

Мужчыны ў сярэднім паміралі ва ўзросце 66 гадоў, жанчыны – 77.

У. ЕСІПАЎ