• Улицы городаУлицы города
  • Площадь городаПлощадь города
  • РайисполкомРайисполком
  • Улицы городаУлицы города
  • Агрогородок ЛясковичиАгрогородок Лясковичи
  • Памятник Н.П.ЧалогоПамятник Н.П.Чалого
Главная -  Новости -  Новости района

Дамашняе насілле не будзе часткай жыцця

17.05.2017

Тэма насілля ў сям’і стала лейтматывам трэнінгу для людзей з абмежаванымі магчымасцямі і дзяцей, якія наведваюць кружок “Спазнай сябе” пры аддзяленні дзённага знаходжання інвалідаў тэрытарыяльнана цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Псіхолаг цэнтра Алена Слязь расказала пра віды насілля, спосабы рэагавання на такія сітуацыі. Далей была прапанавана інтэрактыўная гульня “Праблемныя сітуацыі” і азнаямленне з буклетамі па пазначанай тэматыцы, дзе можна было знайсці інфармацыю і кантактныя дадзеныя службы дапамогі.

Перад удзельнікамі трэнінгу выступіла юрысконсульт цэнтра Лілія Дабражанская з інфармацыяй пра адказнасць, да якой могуць быць прыцягнуты вінаватыя за гвалт у сям’і. Быў прапанаваны тэматычны відэаролік “Надзея”.
Кожны ўдзельнік трэнінгу на стыкерах напісаў свае варыянты прыкмет шчаслівай сям’і, якія потым замацаваў на дэкаратыўным дрэве, выказаў сваё меркаванне пра праблему.
Мерапрыемства скончылася добрымі пажаданнямі ўдзельнікаў адзін аднаму і традыцыйным чаяваннем.

В. ТРАЯНОЎСКАЯ