• Агрогородок ЛясковичиАгрогородок Лясковичи
  • Площадь городаПлощадь города
  • РайисполкомРайисполком
  • Памятник Н.П.ЧалогоПамятник Н.П.Чалого
Главная -  Новости -  Новости района

Дабрачынная акцыя “Цуды на Каляды” стартавала ў Петрыкаве

27.12.2018

Нязменны арганізатар праекта – Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі.
Акцыя ўжо каторы год папаўняе скарбонку добрых спраў рэспубліканскага праекта “Нашы дзеці”, прымеркаванага да навагодніх і калядных святаў, дзе традыцыйна кіраўнікі дзяржаўных органаў і прадпрыемстваў, лідары грамадскіх аб’яднанняў наведваюць сацыяльна значныя аб’екты і віншуюць дзяцей.
– Дапамагаць мы будзем тым, хто больш за ўсіх мае патрэбу. Гэта дзеці з няпоўных, шматдзетных сем’яў, сіроты, дзеці-інваліды, з асаблівасцямі развіцця. Акрамя таго, мы віншуем адзінокіх пажылых людзей, – паведаміла першы сакратар Петрыкаўскага РК ГА “БРСМ” Дар’я Туравец. – Таксама арганізоўваем конкурсы, святочныя праграмы, адрасныя віншаванні для выхаванцаў дзіцячых дамоў, школ-інтэрнатаў, прыёмнікаў-размеркавальнікаў, прытулкаў для дзяцей-сірот, дзяцей-інвалідаў, дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі. У час акцыі моладзь арганізуе збор спартыўнага інвентару, канцылярскіх тавараў, прадметаў для мастацкай творчасці, настольных гульняў, цацак, кніг для наступнай перадачы ў дзіцячыя сацыяльныя ўстановы. Усе жадаючыя могуць да нас далучыцца, звярнуўшыся па тэлефоне +375 (44) 574-75-69.