• Улицы городаУлицы города
  • Памятник Н.П.ЧалогоПамятник Н.П.Чалого
  • Агрогородок ЛясковичиАгрогородок Лясковичи
  • Площадь городаПлощадь города
  • Улицы городаУлицы города
  • РайисполкомРайисполком
Главная -  Новости -  Новости района

Чырвоны Крыж – хлебаробам

08.08.2017
Днямі раённая арганізацыя Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа правяло акцыю для механізатараў, занятых на ўборцы ўраджаю, пад назвай “Спёка”. Правядзенне мерапрыемства было звязана са спякотным надвор’ем, якое не толькі абцяжарвае працу хлебаробаў, але і даволі небяспечнае для здароўя.

Старшыня арганізацыі Людміла Петухова завітала ў поле да камбайнераў УП “Палессе-Аграінвест”. У час гутаркі з хлебаробамі звярнула ўвагу на тое, як сябе паводзіць у спёку, пазнаёміла з правіламі аказання першай медыцынскай дапамогі пры сонечным і цеплавым ударах

Ад Чырвонага Крыжа экіпажы камбайнаў і вадзіцелі, занятыя на адвозцы збожжа, атрымалі для наталення смагі па некалькі бутэлек пітной вады.

Як паведаміла Людміла Петухова, акцыя працягваецца.