• Улицы городаУлицы города
  • Площадь городаПлощадь города
  • Памятник Н.П.ЧалогоПамятник Н.П.Чалого
  • Улицы городаУлицы города
  • Агрогородок ЛясковичиАгрогородок Лясковичи
  • РайисполкомРайисполком
Главная -  Новости -  Новости района

Час для свежых ідэй

07.04.2017

На мінулым тыдні ў вытворчым сектары Петрыкаўшчыны прайшоў традыцыйны Дзень кіраўніка, праводзімы пад эгідай аддзела эканомікі райвыканкама.

На сустрэчу з кіраўнікамі прадпрыемстваў прамысловасці і абслугоўвання, якая адбылася на базе ААТ “Петрыкаўскі аграсервіс” і філіяла ДП “Беларусьгандаль” у Муляраўцы, завітаў і старшыня райвыканкама Аляксандр Наўныка.

Удзельнікі семінара наведалі аб’екты на абодвух прадпрыемствах, пазнаёміліся з вытворчасцю, умовамі працы і быту работнікаў. Кіраўнікі іх расказалі пра фінансава-эканамічны стан прадпрыемстваў, выкананне заданняў сацыяльна-эканамічнага развіцця і акрэслілі перспектывы вытворчасці.

Да гонару калектываў санітарны стан у памяшканнях, арганізацыя адпачынку працаўнікоў і захаванне тэхнікі бяспекі знаходзіцца на належным узроўні: паўсюль чыста і акуратна, ёсць пакоі для прыёму ежы, душавыя, аснашчаны матэрыяламі куткі па тэхніцы бяспекі і ахове працы.

Па прапанове начальніка аддзела эканомікі райвыканкама Алены Лявончык у рабоце семінара прынялі ўдзел намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Валянцін Рабушок і загадчык сектара сацыяльна-працоўных адносін упраўлення па працы Таццяна Талаш. Былі абмеркаваны тэмы занятасці і захавання на вытворчасці тэхнікі бяспекі і аховы працы.

Аляксандр Наўныка падкрэсліў, што ўсе павінны ведаць як аксіёму, што поспех прадпрыемства залежыць ад укладу і сумленнай працы кожнага, ад свежых ідэй і актыўнасці служб і спецыялістаў маркетынгу.

“Петрыкаўскія навіны”