• РайисполкомРайисполком
  • Памятник Н.П.ЧалогоПамятник Н.П.Чалого
  • Агрогородок ЛясковичиАгрогородок Лясковичи
  • Улицы городаУлицы города
  • Улицы городаУлицы города
  • Площадь городаПлощадь города
Главная -  Новости -  Новости района

Алімпіяда стартавала паспяхова

14.12.2017

З 11 лістапада па 2 снежня на базе гарадскіх устаноў агульнай сярэдняй адукацыі прайшоў другі этап рэспубліканскай алімпіяды.

У першым этапе спаборніцтваў па вучэбных прадметах, якія прайшлі ва ўстановах адукацыі яшчэ ў кастрычніку, прынялі ўдзел амаль дзве тысячы навучэнцаў.
На першым этапе было вызначана 385 пераможцаў, 244 з іх працягнулі змагацца за ўзнагароды і заваявалі 111 дыпломаў раённага этапа алімпіяды. У ліку дыпламантаў аказаліся навучэнцы гімназіі – 32 дыпломы, СШ № 1 – 17 узнагарод, СШ № 2 – 13 дыпломаў, Капаткевіцкая СШ – 10, Брынёўскі сад-школа – 7, Бабуніцкая школа – 4 дыпломы.

Па тры дыпломы атрымалі навучэнцы Смятаніцкай, Колкаўскай, Капцэвіцкай, Курыціцкай, Челюшчавіцкай, Ляскавіцкай, Навасёлкаўскай школ, Пціцкага сада-школы. Па адным дыпломе ў алімпіяднікаў з Камаровіцкай школы, Конкавіцкага, Макарыцкага і Кашэвіцкага садоў-школ.

18 лепшых навучэнцаў раёна прымуць удзел у трэцім этапе рэспубліканскай алімпіяды, які пройдзе з 8 па 12 студзеня наступнага года.

Марына КУЛЬБА,
загадчык РВМК аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама