• Площадь городаПлощадь города
  • РайисполкомРайисполком
  • Улицы городаУлицы города
  • Агрогородок ЛясковичиАгрогородок Лясковичи
  • Улицы городаУлицы города
  • Памятник Н.П.ЧалогоПамятник Н.П.Чалого
Главная -  Новости -  Новости района

Агароджа засцеражэ ад праблем

03.04.2018

Бяспека дзяцей увогуле і асабліва ў час канікулаў знаходзіцца пад пільным кантролем. Таму днямі выезд мабільнай групы райвыканкама таксама быў скіраваны на вывучэнне стану абмежавання доступу на будаўнічыя пляцоўкі горада. Былі наведаны аб’екты будаўніцтва жылога дома па вуліцы Дружбы, пажарнага дэпо па вуліцы Бумажкова і гандлёвага цэнтра “Еўраопт” па той жа вуліцы.

Будпляцоўка на Дружбе мае шчыльную агароджу, якая амаль выключае доступ сюды непаўналетніх. Аднак графіка дзяжурства вартавой аховы тут не паказалі.

Вакол пляцоўкі “Еўраопта” ўсталявана сетка. Вартавая ахова працуе� круглыя суткі і ёсць у наяўнасці ўсе неабходныя дакументы.

Горшая сітуацыя на аб’екце пажарнага дэпо. З-за абмежаванасці тэрыторыі дзвюма вуліцамі і асаблівасцяў працэса будаўніцтва ўсталяваць агароджу тут пакуль немагчыма, так паведаміў прараб Ігар Коваль.

Месяц таму мабільная група ўжо наведвала будаўнічыя пляцоўкі пажарнага дэпо і жылога дома. На апошнім былі дадзены рэкамендацыі па навядзенні парадку ў бытавых памяшканнях. Цяперашняя праверка паказала, што часткова недахопы ўхілены. Тычыцца гэта аднага з падрадчыкаў – ПМК-4. А да бытавых пакояў ПМК-43 і ПМК-76 ёсць заўвагі ў плане санітарнага стану і пажарнай бяспекі, стану і правілаў карыстання ацяпляльнымі печамі.