• Плошча горадаПлошча горада
  • ГПГП
  • Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
  • ЛяскавічыЛяскавічы
Галоўная -  Навіны -  Навіны рэспублікі

Збожжавыя ў Беларусі ўбраны з чвэрці плошчаў

25.07.2019
25 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Збожжавыя (акрамя кукурузы, грэчкі і проса) у Беларусі ўбраны з 579 тыс. га, што складае 26,8 працэнта ўборачнай плошчы, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Паводле даных на 25 ліпеня, лідарам па-ранейшаму з'яўляецца Брэсцкая вобласць, дзе ўбрана 53 працэнты плошчаў. У Гомельскай вобласці ўбрана 32,6 працэнта плошчаў збожжавых, у Гродзенскай - 31,1 працэнта, Мінскай - 22,6 працэнта, Магілёўскай - 16,8 працэнта, у Віцебскай, якая апошняй уключылася ў жніво, - 7,24 працэнта.
Усяго ў Беларусі намалочана больш за 1,9 млн т збожжа. У сярэднім з аднаго гектара ў гэтым годзе аграрыі ўбіраюць 33 ц збожжа.
Завяршаецца ўборка азімага рапсу на зерне: ён убраны з 293,7 тыс. га (98 працэнтаў ад плана). Усяго намалочана 610,7 тыс. т пры ўраджайнасці 20,8 ц/га.
Акрамя таго, гаспадаркі Беларусі правялі другі ўкос траў на 66,9 працэнта плошчаў (524,3 тыс. га). Паводле даных Мінсельгасхарча, сельскагаспадарчыя арганізацыі краіны нарыхтавалі 2993,2 тыс. т кармавых адзінак травяных кармоў. Усяго ў гэтым годзе іх плануецца нарыхтаваць 9168 тыс. т. Сенажу нарыхтавана 9208,9 тыс. т (70,9 працэнта да плана), сена - 643,9 тыс. т (67,9 працэнта), сіласу - 339,4 тыс. т (1,86 працэнта).
Лён выцераблены на 22,2 тыс. га (42,8 працэнта ад плана). Акрамя таго, праведзена абгортванне стужак 26,4 працэнта выцерабленага лёну.-0-