• РайвыканкамРайвыканкам
  • Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
  • ЛяскавічыЛяскавічы
  • Плошча горадаПлошча горада
Галоўная -  Навіны -  Навіны рэспублікі

У "Белэнерга" растлумачылі, як скарыстацца новай дыферэнцыяцыяй тарыфаў на электраэнергію

08.07.2019
8 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У "Белэнерга" растлумачылі, як можна скарыстацца дадатковай трохзоннай дыферэнцыяцыяй тарыфаў на электраэнергію, што спажываецца насельніцтвам для бытавых мэт, паведамляе БЕЛТА.
Для пераходу на разлікі па тарыфах, дыферэнцыраваных па часавых перыядах, абаненту трэба звярнуцца ў энергазабеспячальную арганізацыю і напісаць заяву. Акрамя таго, для такіх разлікаў неабходна шматтарыфны электронны прыбор уліку электраэнергіі.
"Увядзенне дадатковай дыферэнцыяцыі накіравана на згладжванне вячэрняга максімуму нагрузкі энергасістэмы і стымуляванне насельніцтва да пераносу электраспажывання ў начны час сутак. У выніку насельніцтва мае магчымасць выбраць для разлікаў за спажытую электраэнергію зручны тарыфны план і знізіць плацяжы за электраэнергію", - адзначылі ў "Белэнерга".
Для жылых дамоў (кватэр), абсталяваных электраплітамі, на перыяд мінімальных нагрузак (з 23.00 да 6.00) дзейнічае тарыф Br0,0890 за 1 кВт.гадз, у час максімальных нагрузак (з 17.00 да 23.00) - Br0,2671 за 1 кВт.гадз, у астатні час сутак (з 6.00 да 17.00) - Br0,1039 за 1 кВт.гадз. Для жылых дамоў (кватэр), не абсталяваных электраплітамі, на перыяд мінімальных нагрузак (з 23.00 да 6.00) зацверджаны тарыф Br0,1048 за 1 кВт.гадз, на перыяд максімальных нагрузак (з 17.00 да 23.00) - Br0,3143 за 1 кВт.гадз, у астатні час сутак (з 6.00 да 17.00) - Br0,1222 за 1 кВт.гадз. Пры гэтым у выхадныя і святочныя дні прымяняюцца тарыфы, устаноўленыя на перыяд мінімальных нагрузак.
Як раней растлумачылі ў Савеце Міністраў, прымяненне дыферэнцыяцыі з выкарыстаннем трохставачнага тарыфу дасць магчымасць знізіць памер плацяжоў за электраэнергію на велічыню да 11 працэнтаў.
Больш падрабязна пра тарыфы для фізічных асоб можна даведацца ў спецыяльным раздзеле сайта "Белэнерга".-0-