• ЛяскавічыЛяскавічы
  • ГПГП
  • Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
  • Плошча горадаПлошча горада
Галоўная -  Навіны -  Навіны рэспублікі

У Беларусі ўзмацняецца адказнасць за грубыя парушэнні вядзення палявання

30.07.2019
30 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон "Аб змяненні законаў", распрацаваны для рэалізацыі ўказа ад 21 сакавіка 2018 года нумар 112 "Аб паляванні і вядзенні паляўнічай гаспадаркі". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Дакумент прадугледжвае, у прыватнасці, увядзенне адміністрацыйнага спагнання ў выглядзе папярэджання за малазначныя парушэнні ў сферы вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання з адначасовым узмацненнем мер адказнасці за найбольш грубыя правапарушэнні (аж да пазбаўлення спецыяльнага права) і канкрэтызацыяй адпаведных адміністрацыйных складоў.
Законам удасканалены з улікам правапрамяняльнай практыкі парадак выканання адміністрацыйнага спагнання ў выглядзе пазбаўлення спецыяльнага права за парушэнне правіл вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання ў частцы, якая датычыцца анулявання і паўторнага атрымання дазволу на грамадзянскую зброю.
Фізічныя асобы надзяляюцца правам рэалізацыі існуючай у іх на законных падставах зброі, яе бязвыплатнай перадачы арганізацыям, якія маюць права на абарот зброі (напрыклад, воінскім фарміраванням, арганізацыям фізічнай культуры і спорту), з паведамленнем у органы ўнутраных спраў.
У мэтах комплекснай карэкціроўкі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях у гэты закон уключаны нормы, якія прадугледжваюць удасканаленне мер адміністрацыйнай адказнасці за прапаганду нацызму.-0-