• Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
  • ГПГП
  • ЛяскавічыЛяскавічы
  • Плошча горадаПлошча горада
Галоўная -  Навіны -  Навіны рэспублікі

У Беларусі створаны дадатковыя ўмовы для развіцця аднаўляльнай энергетыкі

24.09.2019

24 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 357 "Аб аднаўляльных крыніцах энергіі", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

 

Дакумент накіраваны на збалансаванае развіццё ўсіх відаў генерацыі электраэнергіі з улікам уводу ў эксплуатацыю Беларускай АЭС.

 

Указ прадугледжвае прымяненне пры стварэнні, рэканструкцыі, мадэрнізацыі ўстановак, якія працуюць з выкарыстаннем аднаўляльных крыніц энергіі, толькі новага абсталявання і куплю электраэнергіі ад гэтых установак па стымулюючых каэфіцыентах, дастатковых для акупнасці інвестыцый. Пры перавышэнні заяўленых тэрмінаў будаўніцтва такіх установак набыццё электраэнергіі ад іх будзе ажыццяўляцца па меншых каэфіцыентах.

 

Юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам будзе прадастаўлена магчымасць перадачы электраэнергіі ад аднаўляльных крыніц энергіі па сетках дзяржаўных энергазабеспячальных арганізацый, а таксама стварэння без квот установак, якія працуюць з выкарыстаннем аднаўляльных крыніц энергіі, для энергетычнага забеспячэння сваёй гаспадарчай дзейнасці.-0-