• Плошча горадаПлошча горада
  • ГПГП
  • Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
  • ЛяскавічыЛяскавічы
Галоўная -  Навіны -  Навіны рэспублікі

У Беларусі стварылі дзяржкамісіі для кантролю за правядзеннем уступных іспытаў

06.04.2022

6 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 красавіка падпісаў указ нумар 135 аб стварэнні дзяржаўнай камісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў у 2022 годзе. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

У склад камісіі ўключаны члены Савета Рэспублікі і дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і работнікі кантралюючых органаў. Старшынёй камісіі назначаны намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка.

Асноўныя задачы дзяржаўнай камісіі - забеспячэнне абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян і прадастаўленне абітурыентам роўных магчымасцей пры паступленні ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, кантроль за падрыхтоўкай і правядзеннем цэнтралізаванага тэсціравання, іншых форм уступных іспытаў, прыняцце мер па ўстараненні парушэнняў заканадаўства, што рэгулюе арганізацыю і правядзенне прыёму, ажыццяўленне прыёму грамадзян па пытаннях падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)