• ЛяскавічыЛяскавічы
  • Плошча горадаПлошча горада
  • Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
  • ГПГП
Галоўная -  Навіны -  Навіны рэспублікі

У Беларусі пачынаецца рэпетыцыйнае тэсціраванне

01.10.2019

1 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы этап рэпетыцыйнага тэсціравання 2019/2020 навучальнага года пачынаецца ў Беларусі. Такая інфармацыя размешчана на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ), паведамляе БЕЛТА.

 

Першы этап рэпетыцыйнага тэсціравання будзе праводзіцца ў кастрычніку-снежні. "Рэгістрацыя праводзіцца ў анлайн-рэжыме праз адзіную сістэму ў асабістым кабінеце ўдзельніка тэсціравання. Падрабязная інфармацыя даступна ў раздзеле "РТ" - "Памятка ўдзельніку РТ", - растлумачылі ў РІКВ.

 

Рэпетыцыйнае тэсціраванне праводзіцца ва ўстановах адукацыі па ўсёй Беларусі. Іх пералік ёсць на сайце РІКВ. Паспрабаваць свае сілы можна па 15 вучэбных прадметах за курс агульнай сярэдняй адукацыі: беларуская мова, руская мова, матэматыка, фізіка, хімія, біялогія, гісторыя Беларусі, сусветная гісторыя (навейшы час), геаграфія, замежная мова (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская), грамадазнаўства. З гэтага года ў Беларусі ўвялі новы від рэпетыцыйнага тэсціравання - дыстанцыйнае. Яно дае магчымасць бясплатна прайсці анлайн-тэсціраванне па 15 прадметах з далейшым разборам заданняў.-0-