• Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
  • Плошча горадаПлошча горада
  • ЛяскавічыЛяскавічы
  • РайвыканкамРайвыканкам
Галоўная -  Навіны -  Навіны рэспублікі

Прафіцыт рэспубліканскага бюджэту Беларусі ў студзені-маі склаў Br2,42 млрд

28.06.2019
28 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прафіцыт рэспубліканскага бюджэту ў студзені - маі 2019 года склаў Br2,42 млрд. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства фінансаў Беларусі, паведамляе БЕЛТА.
Прафіцыт бюджэту сектара дзяржаўнага кіравання за пяць месяцаў бягучага года склаўся ў суме Br3,2 млрд. Прафіцыт бюджэту Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва склаў Br0,08 млрд, Фонду ўніверсальнага абслугоўвання - Br19,8 млн, Фонду грамадзянскай авіяцыі - Br9,5 млн, Фонду Дэпартамента выканання пакаранняў - Br0,2 млн.
Даходы бюджэту сектара дзяржаўнага кіравання склаліся ў суме Br22,4 млрд, або 43,1 працэнта ўдакладненага гадавога плана. Даходы рэспубліканскага бюджэту склалі Br10,16 млрд, або 42,7 працэнта.
Паступленне ПДВ склала Br4,8 млрд, або 41,6 працэнта ўдакладненага гадавога плана. Падатку на прыбытак паступіла Br1,4 млрд, або 37,6 працэнта. Акцызы паступілі ў суме Br1,1 млрд, або 43,7 працэнта. Даходы ад знешнеэканамічнай дзейнасці склалі Br1,9 млрд, або 44,6 працэнта.
Паступленні ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва склалі Br6,33 млрд, або 42,1 працэнта зацверджанага гадавога плана, Фонд універсальнага абслугоўвання - Br21,5 млн, або 51,2 працэнта, Фонд грамадзянскай авіяцыі - Br22 млн, або 84,6 працэнта, Фонд Дэпартамента выканання пакаранняў - Br0,3 млн, або 75 працэнтаў.
Па стане на 1 чэрвеня 2019 года запазычанасць па падатках і зборах склала Br133,5 млн.
Расходы бюджэту сектара дзяржаўнага кіравання за студзень - май 2019 года склалі Br19,2 млрд, або 38,1 працэнта ўдакладненага гадавога плана. Расходы рэспубліканскага бюджэту склалі Br7,74 млрд, або 34,9 працэнта.
На агульнадзяржаўную дзейнасць накіравана Br3 млрд (31,3 працэнта), на фінансаванне нацыянальнай эканомікі - Br2,1 млрд (40,5 працэнта), на фінансаванне сацыяльнай сферы (сацыяльная палітыка, адукацыя, ахова здароўя, фізічная культура, спорт, культура і сродкі масавай інфармацыі) - Br6,2 млрд (38,1 працэнта). Расходы Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва склалі Br6,25 млрд (42,2 працэнта), Фонду ўніверсальнага абслугоўвання - Br1,7 млн (4 працэнты), Фонду грамадзянскай авіяцыі - Br12,5 млн (48,1 працэнта), Фонду Дэпартамента выканання пакаранняў - Br0,1 млн (25 працэнтаў).-0-